# Справы > расказваем пра справы беларусаў па ўсім свеце ## Posts - [Свечкі з водарам гародніны выпусціў беларускі брэнд](https://spravy.io/2026/04/svecki-z-vodaram-garodniny-vypusciu-belaruski-brend/): «Гэта калекцыя свечак з унікальнымі водарамі ў іх натуральным стане. Пах свежай гародніны, вільготнай зямлі і зеляніны наўпрост з градкі», — так сваю навінку апісвае брэнд do.not.pretend у сацсетках. - [Акцыі Epam упалі да мінімуму з 2018 года](https://spravy.io/2026/04/akcyi-epam-upali-da-minimumu-z-2018-goda/): Да закрыцця таргоў 27 красавіка акцыі EPAM каштавалі $116,31. Гэта мінімум з 30 кастрычніка 2018 года, калі каціроўкі падалі да $113,25. За апошні год акцыі EPAM патаннелі прыкладна на 27% — 28 красавіка 2025 года яны каштавалі каля $159. З пачатку 2026-га каштоўныя паперы кампаніі страцілі прыкладна 43% — на адкрыцці 2 студзеня яны каштавалі амаль $205. - [У Польшчы спыніла дзейнасць беларускае іміграцыйнае агенцтва uMove](https://spravy.io/2026/04/u-polshcy-spynila-dzejnasc-belaruskae-imigracyjnae-agenctva-umove/): У першы год сваёй дзейнасці Qolabra/uMove аказала паслуг на больш чым 1,6 млн злотых. Але ў наступныя аб'ёмы рэзка скараціліся. У 2024 годзе выручка агенцтва склала крыху больш за 400 тыс. злотых пры крыху больш як 7 тыс. злотых прыбытку. - [Як беларусы прыдумалі новае слова ў польскай мове](https://spravy.io/2026/04/jak-belarusy-prydumali-novaje-slova-u-polskaj-move/): Беларуска Дар’я Майсюк, якая разам з мужам у Гданьску адкрыла кавярню з эклерамі, расказала ў Threads пра тое, як прыдуманае слова «eklerownia» стала выкарыстоўвацца ў польскай мове. - [Колькі каштуе прыбраць труп з кватэры? Беларус пабудаваў «хардкорны» клінінгавы бізнес у Польшчы](https://spravy.io/2026/04/kolki-kashtuje-prybrac-trup-z-kvatery-bjelarus-pabudavau-chardkorny-kliningavy-biznjes-u-polshcy/): Антон (імя зменена) пераехаў у Польшчу ў 2022 годзе і прайшоў шлях ад таксіста да ўладальніка клінінгавай кампаніі, якая займаецца спецыфічным прыбіраннем. - [Бізнес на памяці: беларускім эмігрантам прапануюць паслугі па доглядзе магіл сваякоў](https://spravy.io/2026/04/biznjes-na-pamjaci-bjelaruskim-emigrantam-prapanujuc-paslugi-pa-dogljadzje-magil-svajakou/): Праект MyMemory.live манетызуе патрэбу беларускіх эмігрантаў клапаціцца пра пакінутыя на радзіме магілы продкаў. Падрадчыкі праекта ў Беларусі займаюцца прыбіраннем месцаў пахавання, рэстаўруюць і ўсталёўваюць помнікі і агароджы, дапамагаюць з выбарам і вырабам помнікаў. - [Анлайн-сэрвіс для вывучэння польскай мовы запусцілі беларусы](https://spravy.io/2026/04/anlajn-servis-dlia-vyvucennia-polskaj-movy-zapuscili-belarusy/): Беларусы стварылі анлайн-сэрвіс Plexiqa для вывучэння польскай мовы. Пакуль усе функцыі платформы бясплатныя, і там можна вучыць і паўтараць словы, граматыку і рыхтавацца да іспыту B1. - [«Спачатку даводзілася працаваць па 14–16 гадзін на суткі». Як беларус адкрыў сетку аўташкол у Польшчы](https://spravy.io/2026/04/spacatku-davodzilasia-pracavac-pa-14-16-gadzin-na-sutki-jak-belarus-adkryu-setku-autashkol-u-polshcy/): Дзяніс 25 гадоў працаваў у Беларусі ў сферы аўтазапчастак, а калі пераехаў у Польшчу ў 2017 годзе, то змяніў шмат прафесій: вадзіў фуры і аўтобусы, будаваў варшаўскае метро. А потым заснаваў Denis Drive — сетку аўташкол, якая сёння працуе ў Варшаве, Уроцлаве, Гдыні і Беластоку. - [Ці заканчваецца «залатая эпоха» для беларускага бізнесу ў Польшчы?](https://spravy.io/2026/04/ci-zakancvaecca-zalataja-epocha-dlja-belaruskaga-biznesu-u-polshcy/): Пасля выбуховага росту ў 2022 годзе, часткова пралангаванага дзякуючы IT-галіне ў 2023-м, у 2024-м дынаміка беларускага бізнесу на польскім рынку прыкметна запаволілася. Пасля заканчэння гэтага трохгоддзя па ўсіх прыкметах ён наблізіўся да столі, прынамсі, у сваім экстэнсіўным развіцці. - [Рэальныя кейсы выкарыстання AI у бізнесе](https://spravy.io/2026/04/realnyja-kiejsy-vykarystannia-ai-u-bizniesie/): Наталля Сцяпанцова, саўладальніца трох бізнесаў у Польшчы, на канферэнцыі Digital Forum K2 2026 расказала пра тое, якія нейрасеткі выкарыстоўвае ў сваіх бізнесах. - [Бізнес на настальгіі: былая айцішніца будуе міні-дамы і кватэры з мінулага](https://spravy.io/2026/04/biznes-na-nastalgii-bylaa-ajcishnica-buduje-mini-damy-i-kvatery-z-minulaga/): Кацярына Усціновіч з Віцебска працавала ў сферы ІТ-бяспекі, але падчас дэкрэтнага водпуску самастойна змайстравала для гадавалай дачкі лялечны домік у чамаданчыку. З часам захапленне перарасло ва ўнікальны бізнес: сёння каманда Кацярыны стварае на замову румбоксы — дэталізаваныя міні-копіі кватэр з дзяцінства або вясковых хат, якіх ужо няма. - [Беларус інвестуе ў нямецкі стартап грошы EBRD і IFC](https://spravy.io/2026/04/belarus-investuje-u-niamecki-startap-groshy-ebrd-i-ifc/): Былы супрацоўнік TUT.BY Віталь Лапцёнак, які пабудаваў буйны венчурны бізнес ва Украіне, асвойвае атрыманыя летась рэсурсы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай фінансавай карпарацыі. Інвестыцыйная кампанія Flyer One Ventures, якой ён валодае са сваімі ўкраінскімі партнёрамі Аляксеем Ярмоленкам і Аленай Мажугай, у сакавіку папоўніла свой партфель берлінскім стартапам Tower. - [«Укладаў 30 гадоў — і застаўся вінен усім». Чаму абанкруцілася найбуйнейшая казіная ферма ў Беларусі](https://spravy.io/2026/04/ukladau-30-gadou-i-zastausia-vinen-usim-camu-abankrucilasia-najbujnejshaja-kazinaia-ferma-u-belarusi/): Гэты бізнес зараджаўся ў Дзяржынскім раёне ў 90-х: былы інжынер-электроншчык Дзмітрый Крылоў здолеў за 20 гадоў стварыць унікальны для краіны прадукт. Ферма «ДАК» стала першай племянной гаспадаркай па развядзенні коз у Беларусі і пачала выпускаць крафтавыя сыры і ёгурты. - [Цімафей Акудовіч прапануе беларусам за 2 кубачка кавы падтрымаць адукацыйныя праекты для дзяцей](https://spravy.io/2026/04/cimafej-akudovic-prapanuje-belarusam-za-2-kubacka-kavy-padtrymac-adukacyjnyja-praekty-dla-dziaciej/): Аб запуску «Адукацыйнага магістрата» на сваёй старонцы ў Facebook аб’явіў Цімафей Акудовіч, беларускі гісторык і краязнаўца. Магістрат будзе падтрымліваць праекты, якія фармуюць беларускую ідэнтычнасць у беларускіх дзецях і адначасова развіваюць карысныя навыкі, якія дапамогуць ім быць паспяховымі ў сучасным свеце. - [Піксельны зубр і старадаўні «гаджэт»: як будзе выглядаць беларускі стэнд на Web Summit 2026 у Лісабоне](https://spravy.io/2026/09/pikselny-zubr-i-staradauni-gadzet-jak-budze-vygljadac-belaruski-stend-na-web-summit-2026-u-lisabone/): Крэатыўнае агенцтва Vondel Digital прадставіла абноўленую візуальную канцэпцыю прасторы беларускага стэнда Belarusians Worldwide на найбуйнейшай сусветнай тэхналагічнай канферэнцыі Web Summit 2026, якая пройдзе з 9 па 12 лістапада ў Лісабоне. У дызайне пераасэнсаваны традыцыйныя нацыянальныя матывы праз прызму лічбавай эпохі. - [«Нельга ўзяць старую бізнес-мадэль і пераехаць у Еўропу». Беларуска дапамагае прадпрымальнікам адаптавацца ў Літве і ЕС](https://spravy.io/2026/09/nielha-uziac-staruju-biznies-madel-i-pierajechac-u-jeuropu-bielaruska-dapamahaje-pradprymalnikam-adaptavacca-u-litvie-i-es/): Наталля Цадроўская дапамагае іншым бізнесам маштабавацца і развівацца ў Літве і ЕС, а таксама развівае сваё рэкрутынгавае агенцтва — яго стварыла пасля шматлікіх просьбаў прадпрымальнікаў, якія не маглі знайсці патрэбных спецыялістаў і супрацоўнікаў. - [Віктар Марціновіч выпусціў постапакаліптычны раман «Глыбіня»](https://spravy.io/2026/09/viktar-marcinovic-vypusciu-postapakaliptycny-raman-hlybinia/): Новая кніга беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча «Глыбіня» вышла ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW. Паводле анонса, гэта вострасюжэтны постапакаліптычны раман з гісторыяй кахання і фіналам, які насамрэч — толькі пачатак. - [«Чым мацнейшы вецер, тым важней ведаць, куды плысці». Аляксандр Панькоў прапануе бізнесу адрозніваць гнуткасць ад адсутнасці стратэгіі](https://spravy.io/2026/09/cym-macnejsy-vecer-tym-vaznej-vedac-kudy-plysci-aljaksandr-pankou-prapanue-biznesu-adroznivac-gnutkasc-ad-adsutnasci-strategii/): Ці патрэбна бізнесу доўгатэрміновае планаванне ў турбулентным свеце? Ці дзеля выжывання ў новай рэальнасці кампаніям неабходная татальная гнуткасць? Сваімі думкамі пра гэта падзяліўся ў LinkedIn Аляксандр Панькоў, сузаснавальнік кампаніі A.maze.S, кансультант і эксперт па стратэгічным кіраванні. - [«Бізнес не чуе моўнага акцэнту, бо лічыць грошы». Беларус адкрыў бухгалтарскае бюро ў Варшаве і ратуе бізнесоўцаў ад штрафаў](https://spravy.io/2026/09/biznes-ne-cue-mounaga-akcentu-bo-licyc-grosy-belarus-adkryu-buchgaltarskae-bjuro-u-varsave-i-ratue-biznesoucau-ad-strafau/): Андрэй Дашкевіч штодня працуе з кейсамі прадпрымальнікаў-эмігрантаў у Польшчы — як уладальнік і галоўны бухгалтар варшаўскай кампаніі W12.pl. Бюро адкрылася ў 2022 годзе, а сёння каманда з 11 спецыялістаў абслугоўвае больш за 120 бізнесаў. - [Беларускі распрацоўваюць карты Таро з выцінанкай — праект ужо размешчаны на Kickstarter](https://spravy.io/2026/09/belaruski-rychtujuc-da-vypusku-kalodu-kart-taro-z-vycinankaj/): На краўдфандынгавай платформе Kickstarter рыхтуецца да запуску праект аўтарскай калоды карт «Таро Выцінанка: беларуская калода, выразаная з паперы». Ствараюць іх дзве беларускі — майстрыня выцінанкі Вольга Бабурына (Palunisa) і таролаг і пісьменніца Наталля. - [$20 тысяч на школу і $10 тысяч на першы падручнік: як беларуска заснавала моўную школу Polish for Belarus](https://spravy.io/2026/09/20-tysjac-na-skolu-i-10-tysjac-na-persy-padrucnik-jak-belaruska-zasnavala-mounuju-skolu-polish-for-belarus/): Алёна Смаляк, заснавальніца і кіраўніца моўнай школы Polish for Belarus, пачынала свой бізнес, даслоўна, з пакоя ў інтэрнаце. А зараз у яе школе вучыцца больш за тысячу студэнтаў, працуе каля 50 супрацоўнікаў, а за дзесяць гадоў існавання курсы Polish for Belarus скончылі больш за 10 тысяч чалавек. - [«Лічыцца, што дзецям прасцей у эміграцыі, але гэта не заўжды так». Беларуска выдала дзіцячую кніжку «Не на сваім месцы»](https://spravy.io/2026/09/licycca-sto-dzieciam-prasciej-u-emihracyi-alie-heta-nie-zauzdy-tak-bielaruska-vydala-dziciacuju-knizku-nie-na-svaim-miescy/): Ілюстратарка і аўтарка Таццяна Багданава напісала, намалявала і выдала аўтарскую кнігу «Не на сваім месцы» — для тых, хто вымушаны быў пакінуць дом і хто адчуваў сябе пасля пераезду як галоўная гераіня — малечай у вялікім незразумелым свеце. - [«Я закахалася ў вобраз забытай каралевы і княжны Сафіі». Беларуска арганізавала пірацкі флот, каб здабыць крыж у Даніі](https://spravy.io/2026/09/ja-zakachalasia-u-vobraz-zabytaj-karalievy-i-kniazny-safii-bielaruska-arhanizavala-piracki-flot-kab-zdabyc-kryz-u-danii/): Беларуска Марыя Грыц здолела ператварыць асабістую цікавасць за гістарычнага артэфакту ў грамадскую ініцыятыву: сабрала грошы ювелірную рэпліку ўнікальнага старадаўняга крыжа і арганізавала «пірацкі дэсант» беларусаў у цэнтры Капенгагена. - [«Хачу, каб уладальніца ўпрыгожванняў з саломы адчувала сябе і фольк, і сэксі». Як беларуска развівае брэнд аксесуараў KANVA](https://spravy.io/2026/09/chacu-kab-uladalnica-uprygozvannjau-z-salomy-adcuvala-sjabe-i-folk-i-seksi-jak-belaruska-razvivae-brend-aksesuarau-kanva/): Наста Васючэнка — дызайнерка адзення і аксесуараў, заснавальніца брэнду KANVA. Гэта яна прыдумала завушніцы з саломы і пярлін, якія носяць беларускія модніцы па ўсім свеце. - [Валошкі, буслы і Нацыянальная бібліятэка: у крамах «Тры цаны» з’явіліся тавары з беларускімі матывамі](https://spravy.io/2026/09/valoski-busly-i-nacyjanalnaja-biblijateka-u-kramach-try-cany-zjavilisja-tavary-z-belaruskimi-matyvami/): Беларускі рытэйлер «Тры цаны» выпусціў калекцыю «Спадчына» — у яе ўвайшлі тавары для дому, творчасці і паўсядзённага ўжытку. - [«Беларусы часта баяцца займацца ёгай». Экс-эканамістка стварыла ва Уроцлаве школу глыбокай класічнай ёгі](https://spravy.io/2026/09/bielarusy-casta-bajacca-zajmacca-johaj-eks-ekanamistka-stvaryla-va-uroclavie-skolu-hlybokaj-klasicnaj-johi/): Беларусы Уроцлава, якія хоць нешта чулі пра ёгу, стоадсоткава ведаюць «рудую выкладчыцу, якая праводзіць заняткі для беларусаў». Пра тое, ці можна жыць за кошт ёгі, распавядае Таццяна, настаўніца студыі Drzewo Życia. - [150 старонак глянцу пра беларускую музыку: адкрыўся перадзаказ на новы часопіс «КЛІК»](https://spravy.io/2026/08/150-staronak-gljancu-pra-belaruskuju-muzyku-adkryty-peradzakaz-na-novy-casopis-klik/): Медыя «КЛІК» выпускае аднайменны глянцавы часопіс пра беларускую музыку. Цяпер адкрыты перадзаказ на першы нумар, на вокладцы якога размешчаны мінскі cold-wave гурт Dlina Volny. - [«Калі экспертка не выступае публічна, то, магчыма, справа не ў дэфіцыце смеласці». Тры прычыны, якія замінаюць жанчынам выйсці ў паблік](https://spravy.io/2026/08/kali-ekspiertka-nie-vystupaje-publicna-to-mahcyma-sprava-nie-u-deficycie-smielasci-try-prycyny-jakija-zaminajuc-zancynam-vyjsci-u-pablik/): Трэнерка па дзелавой камунікацыі і публічных выступах Валянціна Чэкан тлумачыць, чаму дасведчаныя жанчыны-лідаркі гадамі пазбягаюць сцэны і чаму справа зусім не ў дэфіцыце смеласці. - [«А мы вас па вусах пазналі». Як у цэнтры Варшавы працуе кафэ, дзе лепяць беларускія пельмені](https://spravy.io/2026/08/a-my-vas-pa-vusach-paznali-jak-u-centry-varsavy-pracue-kafe-dze-lepjac-belaruskija-pelmeni/): Іван Галкоўскі і Марыя разам адкрылі ў Варшаве кафэ Jedna miłość, дзе Іван — аўтар рэцэптаў, а Марыя — прадавец, адміністратар, маркетолаг і муза. У кафэ можна купіць чабурэкі, пельмені, сырнікі, боршч — адным словам, усё тое, што Іван марыў прадаваць у Іспаніі. - [Колькі мільёнаў еўра зарабілі беларусы на транспарце і лагістыцы ў Літве?](https://spravy.io/2026/08/kolki-miljonau-eura-zarabili-belarusy-na-transparce-i-lagistycy-u-litve/): Сукупная выручка 20 найбуйнейшых транспартна-лагістычных кампаній з беларускім капіталам у Літве па выніках 2025 года вырасла на 12,4% і дасягнула €163,5 млн. Пры гэтым агульны аб’ём гэтай нішы ацэньваецца ў €175 млн. - [«Плаціць менш, бо гэта  беларусы — кепскі падыход». Заснавальнік Krok Films Production расказаў, што здымае ў Варшаве](https://spravy.io/2026/08/placic-miens-bo-heta-bielarusy-kiepski-padychod-zasnavalnik-krok-films-production-raskazau-sto-zdymaje-u-varsavie/): Георгій Бізюк паміж пастаяннымі падарожжамі здымае канцэрты ды кліпы — Krok Films Production ён заснаваў у Мінску восем гадоў таму, а пасля паспеў пажыць у Грузіі і Індыі, але канчаткова абаснаваўся толькі ў Варшаве, дзе і працягнуў жыць ягоны праект. - [Беларус робіць з банераў і ўпакоўкі модныя аксэсуары: як пабудаваць бізнес на апсайклінгу](https://spravy.io/2026/08/belarus-robic-z-banerau-i-upakouki-modnyja-aksesuary-jak-pabudavac-biznes-na-apsajklingu/): Артур Дубовік знайшоў спосаб зарабляць на другаснай сыравіне: шэсць гадоў таму ён пачаў па відэаўроках вучыцца шыць на мамінай машынцы, а сёння стварае і прадае экааксэсуары пад уласным брэндам Iriskin eco lab. - [Цяпер ШІ дапамагае прадказваць дождж: стартап Rainbow Weather з беларускімі каранямі знайшоў спосаб палепшыць прагноз надвор'я](https://spravy.io/2026/08/ciapier-si-dapamahaje-pradkazvac-dozdz-startap-rainbow-weather-z-bielaruskimi-karaniami-znajsou-sposab-paliepsyc-prahnoz-nadvorja/): Стартап Rainbow Weather, які заснавалі беларускія ІТ-прадпрымальнікі Аляксандр Мацвеенка і Юрый Мельнічак, прапанаваў дапоўніць традыцыйныя радарныя звесткі ШІ-аналізам спадарожнікавых здымкаў. - [«Тры кроплі» ў мора беларускасці. Наталка Хвоя збірае сродкі на выданне кнігі](https://spravy.io/2026/08/try-kropli-u-mora-bielaruskasci-natalka-chvoja-zbiraje-srodki-na-vydannie-knihi/): Беларуская паэтка і мастачка Наталка Хвоя (Наталля Бордак) збірае сродкі на публікацыю паэтычнага зборніка «Тры кроплі», які плануе выдаць RozUM Media напачатку верасня. Меркаваны наклад — 200 асобнікаў. - [Спартыўны «мэтч» за $20 тысяч. Беларус стварыў аплікацыю, якая дапамагае знайсці партнёра ў спорце](https://spravy.io/2026/08/spartyuny-metc-za-usd20-tysjac-belarus-stvaryu-aplikacyju-jakaja-dapamagae-znajsci-partnjora-u-sporce/): Беларус Ілья Краснагір зарусціў стартап Opponent — мабільную аплікацыю, якая аб'ядноўвае аматараў спорту: дазваляе знайсці суперніка для гульняў альбо трэнера ў сваёй мясцовасці. - [Хто пастаўляе польскія яблыкі і грушы ў Беларусь? Топ-7 найбуйнейшых садавінагароднінных аптавікоў Польшчы, заснаваных беларусамі](https://spravy.io/2026/08/chto-pastauljae-polskija-jablyki-i-grusy-u-belarus-top-7-najbujnejsych-sadavi-agarodninnych-aptavikou-polscy-zasnavanych-belarusami/): Эканамічны журналіст Вадзім Сяховіч прааналізаваў фінансавыя паказчыкі польскіх трэйдараў садавіны і гародніны і апублікаваў у сваім Telegram-канале топ-7 найбуйнейшых аптавікоў з беларускім капіталам. - [Практычны даведнік па стартапах для беларусаў падрыхтавалі студэнты Школы эканомікі і бізнесу BISEB](https://spravy.io/2026/08/praktycny-davednik-pa-startapach-dlja-belarusau-padrychtavali-studenty-skola-ekanomiki-i-biznesu-biseb/): У даведніку расказваецца, як валідаваць бізнес-ідэю і пацвердзіць рынкавы попыт, сфармаваць каманду і замацаваць дамоўленасці, а таксама вырашыць адміністрацыйныя, юрыдычныя і фінансавыя пытанні. - [«Калі прадаў карціну за $5 тысяч, то для сям’і гэта было свята». Як беларускі мастак абраў творчасць замест працы ў ІТ](https://spravy.io/2026/08/kali-pradau-karcinu-za-usd5-tysjac-to-dlja-sjami-geta-bylo-svjata-jak-belaruski-mastak-abrau-tvorcasc-zamest-pracy-u-it/): Персанальная выстава «На хвалях жыцця» беларускага мастака Антона Радзівонава адкрываецца 14 жніўня ў Музеі беларускай культуры ў польскай Гайнаўцы. Да пераезду ў Польшчу творца займаўся рэстаўрацыяй старадаўніх ікон у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, працаваў над гульнявымі персанажамі ў IT-сферы і нават меў уласную майстэрню ў Мінску. - [«За гадзіну пад’ехала 7 аўтамабіляў». Пастаральныя фота салігорскіх авечак завірусіліся ў Threads, але фермеры не ўзрадаваліся такой папулярнасці](https://spravy.io/2026/08/za-gadzinu-padechala-7-autamabiljau-pastaralnyja-fota-saligorskich-avecak-zavirusilisja-u-threads-ale-fermery-ne-uzradavalisja-takoj-papuljarnasci/): Авечая ферма ў ціхай вёсцы Півашы Салігорскага раёна нечакана сутыкнулася з ажыятажам з боку беларусаў. Фотаздымкі авечак, што свабодна пасуцца на фоне індустрыяльнага пейзажу — манументальных салігорскіх солеадвалаў, — набралі ў Threads дзесяткі тысяч праглядаў і прывабілі на ферму людзей, якія таксама захацелі зрабіць прыгожыя фота для сацсетак. Аднак уладальнікі фермы не ўзрадаваліся турыстам і перакрылі пад’язную дарогу. - [Беларусы прадалі «порцый дабра» на €1,3 млн](https://spravy.io/2026/08/belarusy-pradali-porcyj-dabra-na-eur13-mln/): Вытворца здаровых снэкаў Pure Life, заснаваны беларусамі ў Польшчы, упершыню за сваю амаль васьмігадовую гісторыю пераадолеў адзнаку ў €1 млн гадавой выручкі ў 2025 годзе. Кампанія займаецца выпускам натуральных садавіна-ягадных ласункаў пад брэндам Porcja Dobra. - [Дранікі з варэннем і слёзы над баршчом: як працуе беларускае кафэ ва Уроцлаве](https://spravy.io/2026/08/draniki-z-varennem-i-sljozy-nad-barscom-jak-pracue-belaruskae-kafe-va-uroclave/): Чатыры гады таму ва Уроцлаве з'явілася кафэ «Шэры Заяц», якое стала прытулкам для беларусаў з усяго свету. Уладальнікі кафэ Таццяна і Алег расказалі пра слёзы над баршчом, сацыяфобаў, салодкія дранікі і скаргі канкурэнтаў. - [Беларусы надрукавалі турыстычны гайд па Кракаве і ўжо прадалі больш за 100 асобнікаў](https://spravy.io/2026/08/belarusy-nadrukavali-turystycny-gajd-pa-krakave-i-uzo-pradali-bols-za-100-asobnikau/): Кракаўскі блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Саша Мулінская распрацавалі і выдалі «Вайбовы гайд па Кракаве» на беларускай мове. За першы месяц пасля запуску ўжо прададзена больш за 110 друкаваных асобнікаў. - [«Усе свае заводы-параходы давялося пакінуць у Беларусі». Прадпрымальнік страціў мільёны, а цяпер будуе хаткі хобітаў на колах](https://spravy.io/2026/08/usie-svaje-zavody-parachody-davialosia-pakinuc-u-bielarusi-pradprymalnik-straciu-miljony-a-ciapier-buduje-chatki-chobitau-na-kolach/): Валер Астрынскі зарабляў мільёны долараў на гандлі сталлю ў Беларусі, інвеставаў у IT-стартапы, уваходзіў у ТОП-200 найбагацейшых людзей краіны. Аднак у 2021 годзе праз крымінальную справу аб падатках дзесяцігадовай даўніны беларус страціў бізнес. У эміграцыі 48-гадовы бізнесовец пачаў усё з нуля — стварыў праект Stativa па вытворчасці мабільных хатак для адпачынку. - [Яшчэ адзін беларускі след у ШІ: ChatOn увайшоў у ТОП-10 генератыўных ШІ-аплікацый](https://spravy.io/2026/08/jasce-adzin-belaruski-sled-u-si-chaton-uvajsou-u-top-10-generatyunych-si-aplikacyj/): У шэраг найбольш вядомых у свеце ШІ-сэрвісаў, заснаваных беларусамі, цяпер уваходзіць не толькі Perplexity, дзе сузаснавальнікам і CTO з'яўляецца ўраджэнец Гомеля Дзяніс Ярац, але і чат-бот ChatOn AI, запушчаны ў пачатку 2023 года беларускім бізнесоўцам Сяргеем Алісеенкам. - [«Мы з мамай — маньячкі пражы». Беларуска з'ехала з Мінска ў Краснасельскі і запусціла брэнд вязанага адзення і аксесуараў](https://spravy.io/2026/08/my-z-mamaj-manjacki-prazy-bielaruska-zjechala-z-minska-u-krasnasielsk-i-zapuscila-brend-viazanaha-adziennia-i-aksiesuarau/): Таццяна Рышкель з дыпломам таваразнаўцы два гады працавала ў мінскім ЦУМе ў аддзеле жаночага адзення, потым 10 гадоў прадавала парфумерыю. Вывучылася на франтэнд-распрацоўшчыка, але ІТ-спецыялістам не стала — вырашыла з’ехаць з Мінска ў Краснасельскі і заняцца вязаннем. Разам з мамай яна запусціла сямейную лабараторыю прыгажосці і стылю Nechayka Fashion — бізнес па вырабе вязанага адзення і аксесуараў. Гісторыю Таццяны расказвае MYFIN. Беларуска — рукадзельніца ў трэцім пакаленні. І спачатку вязаннем займалася як хобі, а свае работы прыгожа здымала для Інстаграма — так атрымалася сабраць тры тысячы падпісчыкаў: — Цяга да вязання перадалася ў спадчыну ад бабулі па мамінай лініі. Бабуля Маруся […] - [Як бізнесу патрапіць у ШІ-пошук і пры чым тут публікацыі ў сусветных СМІ](https://spravy.io/2026/08/jak-biznesu-patrapic-u-si-posuk-i-pry-cym-tut-publikacyi-u-susvetnych-smi/): Пра тое, чаму патрапіць у СМІ зноў стала важна і як гэта зрабіць бізнесу, для spravy.io піша Дзмітрый Цітоў, заснавальнік PR- і маркетынгавага агенцтва ITitov Agency. - [«Хацелі пагуляць у Alias, але не знайшлі аплікацыю з беларускімі словамі». За $15 беларус навайбкодзіў сваю версію папулярнай гульні ў словы](https://spravy.io/2026/08/chacieli-pahuliac-u-alias-alie-nie-znajsli-aplikacyju-z-bielaruskimi-slovami-za-15-bielarus-navajbkodziu-svaju-viersiju-papuliarnaj-hulni-u-slovy/): Алесь, які працуе менеджарам у IT-стартапе, аднойчы з кампаніяй беларускамоўных сяброў захацеў згуляць у папулярную гульню Alias, дзе трэба тлумачыць адзін аднаму словы, выкарыстоўваючы сінонімы, антонімы і падказкі, але не называючы само слова. Беларус так і не змог знайсці мабільную аплікацыю з беларускімі словамі. І тады вырашыў стварыць сваю. - [«Мая кніга каштуе €20 — гэта шмат». Насця Рагатко расказала, колькі можа зарабіць на самвыдаце](https://spravy.io/2026/07/maja-kniha-kastuje-20-heta-smat-nascia-rahatko-raskazala-kolki-moza-zarabic-na-samvydacie/): Журналістка і спецыялістка па камунікацыях Насця Рагатко напісала і самастойна выдала кнігу «Насі з сабой» — іранічны аўтафікшн з апавяданнямі, «ад якіх захочацца жыць з прыняццем таго, хто ты і адкуль». - [«Звычайна такім дзецям наканавана жабраваць». Беларуска ў Індыі валанцёрыць у хрысціянскай школе-інтэрнаце для невідушчых дзяцей](https://spravy.io/2026/07/zvycajna-takim-dzecjam-nakanavana-zabravac-belaruska-u-indyi-arganizavala-chryscijanskuju-skolu-internat-dlja-neviduscych-dzjacej/): Амаль 11 гадоў ураджэнка Беларусі Святлана Саўчук разам з мужам Рашам жыве ў невялікім індыйскім горадзе Куч-Біхар і апекуецца дабрачыннай хрысціянскай школай-інтэрнатам для сляпых дзяцей і дзяцей з псіхафізічнымі парушэннямі. - [«Зефір — слабое месца беларусаў, і мы па ім б’ем». Сямейная пара беларусаў з Познані не спіць па начах, каб прадаваць настальгію](https://spravy.io/2026/07/ziefir-slaboje-miesca-bielarusau-i-my-pa-im-bjem-siamiejnaja-para-bielarusau-z-poznani-nie-spic-pa-nacach-kab-pradavac-nastalhiju/): Пра тое, як гэта — абеларушчваць слодычы, саромецца ставіць на свае прадукты высокія кошты і ўвесь час эксперыментаваць — расказаў стваральнік брэнду «Каларыт» Анатоль Глембоцкі. - [«Уклалі $300 тысяч толькі ў адкрыццё». Станіслаў Батурчык расказаў пра рэлакацыю BurgerLab з Мінска ў Варшаву](https://spravy.io/2026/07/uklali-usd300-tysjac-tolki-u-adkryccjo-stanislau-baturcyk-raskazau-pra-relakacyju-burgerlab-z-minska-u-varsavu/): Уладальнік BurgerLab Станіслаў Батурчык расказаў пра тое, чаму давялося цалкам перагледзець меню, як падатковая сістэма прымусіла скараціць штат і праз якія фінансавыя крызісы прайшла каманда, каб нарэшце выходзіць у плюс. - [Беларуска навучылася шыць у дзіцячым доме і цяпер стварае камплекты для нованароджаных пад уласным брэндам](https://spravy.io/2026/07/belaruska-navucylasja-syc-u-dzicjacym-dome-i-cjaper-stvarae-kamplekty-dlja-novanarodzanych-pad-ulasnym-brendam/): Настасся Аляксандранка ўжо дзевяць гадоў развівае швейную майстэрню «Сонны кот», дзе стварае індывідуальныя камплекты для выпіскі дзяцей з радзільнага дома. - [«Амерыканская мара» па-беларуску: трое ўраджэнцаў Беларусі ўвайшлі ў рэйтынг Forbes паспяховых імігрантаў ЗША](https://spravy.io/2026/07/amerykanskaja-mara-pa-belarusku-troe-uradzencau-belarusi-uvajsli-u-jubilejny-rejtyng-forbes-najpapjarednejsych-imigrantau-zsa/): У рэйтынг Forbes самых паспяховых імігрантаў у гісторыі сучасных ЗША увайшлі прадпрымальнік Ігар Тульчынскі, стартапер Дзяніс Ярац і алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут. - [Тавараў на €30 тысяч: як беларус прадае сувеніры ў цэнтры Вільні](https://spravy.io/2026/07/tavarau-na-eur30-tysjac-jak-belarus-pradae-suveniry-u-centry-vilni/): Пару гадоў таму ў Вільні Зміцер і Вольга Фурманавы адкрылі беларускую краму хэнд-мэйд тавараў KROPKA. Яны паспяваюць не толькі весці бізнес, але і ўтрымліваць творчую прастору, дзе ўжо прайшло да дзвюх соцень імпрэзаў. - [«Штодзень з'яўляецца новае заданне». Беларус стварыў сайт, дзе можна бясплатна гуляць у беларускія словы](https://spravy.io/2026/07/stodzien-zjauliajecca-novaje-zadannie-bielarus-stvaryu-sajt-dzie-mozna-biasplatna-huliac-u-bielaruskija-slovy/): Беларускі франтэнд-распрацоўшчык Алесь Дробыш запусціў платформу SLOVY.GAMES, дзе можна штодня гуляць у слоўныя гульні па-беларуску. - [«На пачатку XX стагоддзя Скарыну ведалі толькі гісторыкі». Як ініцыятыва MALDZIS вяртае беларусам страчаных герояў](https://spravy.io/2026/07/na-pacatku-xx-stagoddzja-skarynu-vedali-tolki-gistoryki-jak-inicyjatyva-maldzis-vjartae-belarusam-stracanych-gerojau/): Былы дыпламат і сузаснавальнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч расказаў пра невядомага Скарыну, 150 тысяч слуцкіх паясоў, беларускіх мецэнатаў і топ-3 беларускіх скарбаў. - [«Лепш заплаціць $100 за сэрвіс, а не вайбкодзіць свой». Мікіта Мікада расказаў пра стратэгію выжывання ў эпоху ШІ](https://spravy.io/2026/07/lieps-zaplacic-100-za-servis-a-nie-vajbkodzic-svoj-mikita-mikada-raskazau-pra-stratehiju-vyzyvannia-u-epochu-si/): Сусветны рынак B2B SaaS перажывае моцную турбулентнасць праз развіццё інструментаў ШІ, якую многія называюць «апакаліпсісам». І ў час, калі падаюць акцыі тэхналагічных SaaS-гігантаў, заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада працягвае захоўваць спакой. - [«Быў. Бачыў»: беларус прыдумаў, як зрабіць вандроўкі па краіне цікавымі](https://spravy.io/2026/07/byu-bacyu-belarus-prydumau-jak-zrabic-vandrouki-pa-kraine-cikavymi/): Яўген Сілін, выпускнік факультэтаў прыкладной матэматыкі і прыкладной фізікі, запусціў праект «Пашпарт вандроўніка» — папяровы квэст-бук для вандровак па Беларусі. - [«Вялікі гонар — быць проста барам каля дома»: Глеб з «Кармы» пра факапы, палітыку і новы бізнес](https://spravy.io/2026/07/vjaliki-gonar-byc-prosta-baram-kalja-doma-hleb-z-karmy-pra-fakapy-palityku-i-novy-biznes/): Karma Crew — вядомае тусовачнае беларускае месца ў Варшаве. Саўладальнік установы Глеб Кавалёў жартам называе яго «барам у дзірцы пад мостам». Ужо пяты год сюды прыходзяць турысты і эмігранты розных узростаў і прафесій — каб паразмаўляць і выпіць піва, таннага ці дарагога. - [Беларусы зарабілі €100 тысяч на бізнес-інкубатары ў Польшчы](https://spravy.io/2026/07/belarusy-zarabili-100-tysiac-eura-na-biznes-inkubatary-u-polscy/): Бізнес-інкубатар B2B4U, створаны беларусамі ў 2024 годзе ў Гданьску, паказаў васьміразовы прырост выручкі і прыбытку за мінулы год. - [«Бабуліна гарышча», куды можна ўцячы і схавацца ад жыццёвых праблем: як беларуска за свае грошы развівае культурную прастору ў Варшаве](https://spravy.io/2026/07/babulina-garysca-kudy-mozna-ucjacy-i-schavacca-ad-zyccjovych-prablem-jak-belaruska-za-svae-grosy-razvivae-kulturnuju-prastoru-u-varsave/): «Справы» паразмаўлялі з заснавальніцай і ідэйнай натхняльніцай культурнай прасторы МІТ Таццянай Макарэвіч, якая пасля Мінска паспела пажыць у Кіеве, а цяпер уладкавалася ў Варшаве. Даведаліся, хто ходзіць у МІТ па культуру, а хто па рэдкую гарбату, і ці можна наогул выжыць у эміграцыі, маючы сацыяльны бізнес. - [«OpenAI загаварыў па-беларуску нібы п'яны амерыканскі турыст». Як беларусы вучаць нейрасеткі размаўляць правільна](https://spravy.io/2026/07/openai-zahavaryu-pa-bielarusku-niby-pjany-amierykanski-turyst-jak-bielarusy-vucac-niejrasietki-razmauliac-pravilna/): Стваральнік праекта TuteishyGPT расказаў пра тое, чаму цяжка навучыць штучны інтэлект натуральнаму гучанню беларускай мовы і чаму сусветныя распрацоўшчыкі ШІ недастаткова надаюць гэтаму ўвагі. - [Кравецкае атэлье «Лявоніха» працуе больш за 60 гадоў і дагэтуль не вядзе сацсетак](https://spravy.io/2026/07/kravieckaje-atelje-liavonicha-pracuje-bols-za-60-hadou-i-dahetul-nie-viadzie-sacsietak/): Гэтае атэлье пашыву і рамонту адзення адкрылася ў Мінску ў 1962 годзе, і сёння бізнесам кіруе ўжо другое пакаленне: Любоў Квачонак пераняла гэтую справу ў сваёй маці. - [«Прасцей адкрыць краму адзення, а не салон прыгажосці»: беларускі пабудавалі бізнес на Кіпры і стаміліся](https://spravy.io/2026/07/prascej-adkryc-kramu-adzennja-a-ne-salon-prygazosci-belaruski-pabudavali-biznes-na-kipry-i-stamilisja/): Аліса і Кацярына — сяброўкі з дзяцінства. Разам хадзілі ў школу, затым разам трымалі адну з мінскіх кропак Wildberries. А тры гады таму адкрылі салон лазернай эпіляцыі ZenLaser Studio на Кіпры. - [ТОП сэрвісаў для аўтаматычнага стварэння беларускіх субтытраў у відэа](https://spravy.io/2026/07/top-servisau-dlia-autamatycnaha-stvarennia-bielaruskich-subtytrau-u-videa/): «Справы» праверылі, які сэрвіс аўтаматычнага стварэння субтытраў найлепей працуе з беларускай мовай. - [«Для мяне грошы пахнуць»: аўтар хіта «Стой, можна я з табой» AP$ENT расказаў, колькі можна зарабіць на музыцы](https://spravy.io/2026/07/dlja-mjane-grosy-pachnuc-autar-chita-stoj-mozna-ja-z-taboj-apent-raskazau-kolki-mozna-zarabic-na-muzycy/): У часы пікавай папулярнасці песня «Можна я з табой» штомесяц набірала больш за 463 мільёны праглядаў на YouTube у відэа розных карыстальнікаў. Здавалася б, аўтар мог бы зарабляць на рэкламе і жыць у сваё задавальненне, але Арсеній Кісляк прынцыпова не ідзе ў сляпую камерцыю. - [500 рублёў за пераплаўку старых упрыгажэнняў: беларуска адкрыла ў Мінску аўтарскую ювелірную майстэрню](https://spravy.io/2026/07/500-rubljou-za-peraplauku-starych-uprygazennjau-belaruska-adkryla-u-minsku-autarskuju-juvelirnuju-majsternju/): Дызайнерка інтэр’ераў Анастасія заўсёды хацела ствараць ювелірныя ўпрыгажэнні, але толькі чатыры гады таму адважылася пайсці на прыватныя курсы ювеліраў. І цяпер у яе ўласная ювелірная майстэрня ў Мінску, дзе яна пераплаўляе старыя пярсцёнкі, парваныя ланцужкі і залатыя каронкі ў аўтарскія ўпрыгажэнні. - [Беларусы сталі менш купляць беларускіх кніг? Выдавецтва апублікавала сумную статыстыку](https://spravy.io/2026/07/bielarusy-stali-miens-kupliac-bielaruskich-knih-vydaviectva-apublikavala-sumnuju-statystyku/): Выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася вынікамі працы за першае паўгоддзе 2026 года: у гэты час установа спрабавала змяніць стратэгію і зрабіць стаўку на «жорсткую рацыяналізацыю» выдаткаў, захаванне існуючай чытацкай аўдыторыі і рэалізацыю раней выдадзеных кніг. - [Беларуска купіла стратны кветкавы бізнес, а праз паўтара гады яе букеты замаўляюць Porsche і Reserved](https://spravy.io/2026/07/bielaruska-kupila-stratny-kvietkavy-biznies-a-praz-pautara-hady-jaje-bukiety-zamauliajuc-porsche-i-reserved/): Ганна Краўчанка набыла кветкавую майстэрню Stem BY Stem: праект быў стратным, але ўсяго за паўтара гады яна змяніла падыходы, сфармавала «залатую» каманду, а сярод яе пастаянных бізнес-кліентаў з’явіліся Porsche, Reserved і L’Oréal. - [Аркадзь Добкін не верыць, што штучны інтэлект пазбавіць праграмістаў працы і знішчыць ІТ-індустрыю](https://spravy.io/2026/07/arkadz-dobkin-nie-vieryc-sto-stucny-inteliekt-pazbavic-prahramistau-pracy-i-zniscyc-it-industryju/): Заснавальнік і старшыня савета дырэктараў EPAM Systems перакананы, што сучасная боязь ШІ-аўтаматызацыі паўтарае сцэнарыі мінулых дзесяцігоддзяў, а сапраўдная каштоўнасць тэхналогій палягае ў стварэнні новых катэгорый задач, а не ў больш танным выкананні старых. - [7 экзаменаў, €30 тысяч і стаматалогія для жывёл. Як ветэрынарка з Беларусі адкрыла кабінет у Беластоку](https://spravy.io/2026/06/7-ekzamenau-30-tysiac-i-stamatalogija-dlia-zyviol-jak-veterynarka-z-belarusi-adkryla-kabinet-u-belastoku/): Таццяна Календа пераехала ў Польшчу тры гады таму разам з мужам, дзіцём, трыма коньмі, трыма сабакамі і катом. У сакавіку 2026 года яна адкрыла ўласны ветэрынарны кабінет «FridaVet» у Беластоку. - [У Беларусі запускаюць сэрвіс імгненных QR-плацяжоў «КРОК»](https://spravy.io/2026/06/u-belarusi-zapuskajuc-servis-imgnennych-qr-placjazou-krok/): Нацыянальны банк Беларусі прэзентаваў «КРОК» — нацыянальны плацёжны сэрвіс, праз які можна імгненна плаціць за тавары і паслугі наўпрост з банкаўскага рахунку, без выкарыстання плацёжных картак. Такім чынам Нацбанк разлічвае зменшыць залежнасць ад замежных плацёжных сістэм. - [«Чобаты» замест «кроксаў»: у Віцебску пачалі выпускаць аналаг вядомага брэнда абутку](https://spravy.io/2026/06/cobaty-zamest-kroksau-u-vicebsku-pacali-vypuskac-analag-viadomaga-abutkovaga-brenda/): Віцебская фабрыка «Чобат» у пачатку 2026 года запусціла ўласную вытворчасць лёгкага літога абутку сабо, разлічваючы пацясніць на рынку арыгінальныя Crocs і іх танныя аналагі, а таксама сфарміраваць у беларусаў новую культуру нашэння абутку. - [«Утрымліваць школу мне дапамагала праца ў стаматалогіі» — беларуска расказала, як вучыць дзяцей і дарослых музыцы ў Варшаве](https://spravy.io/2026/06/utrymlivac-skolu-mne-dapamagala-praca-u-stamatalogii-belaruska-raskazala-jak-vucyc-dzjacej-i-daroslych-muzycy-u-varsave/): Настаўніца музыкі Таццяна Галуза ў 2021 годзе разам з сям’ёй з’ехала з Беларусі — думала, што на месяц. Але месяц зацягнуўся на пяць гадоў. За гэты час Таццяна атрымала новую спецыяльнасць — стала гігіеністкай. А яшчэ — адкрыла ўласную TG Music & Voice Studio, дзе вучыцца каля 30 чалавек. - [У беларускай кавярні Kakao у Варшаве зноў няма электрычнасці](https://spravy.io/2026/06/u-bielaruskaj-kaviarni-kakao-u-varsavie-adkliucyli-eliektrycnasc/): Беларуская кавярня Kakao, якая адкрывае другую пляцоўку ў Варшаве на вуліцы Кобельскай, 75, зноў сутыкнулася з праблемамі падключэння да электрычнасці. - [Цяпер не Innowise, а Team.Inno: беларускі ІТ-холдынг памяняў брэнд кампаніі на радзіме](https://spravy.io/2026/06/ciaper-ne-innowise-a-team-inno-belaruski-it-choldyng-pamjanjau-brend-na-radzime/): Заснавальнікі міжнароднага ІТ-холдынгу Innowise Group браты Павел і Сяргей Арловы, як і многія іх калегі па галіне, вылучылі з бізнесу ўсходні контур. - [Беларусы з Пінску адкрылі кафэ «Піна» ў Партугаліі і перадралі 14 тон бульбы ў эміграцыі](https://spravy.io/2026/06/adkryli-kafe-pina-u-partugalii-belarusy-z-pinsku-peradrali-14-ton-bulby-u-emigracyi/): Трое пінчукоў — Яўген, Марфа і Аксана — пераехалі ў Партугалію і адкрылі ў Порту кафэ «Дом». А пасля «выпадкова» адкрылі ўжо другое беларускае кафэ ў партугальскім горадзе Матазіньюш. - [Біятэх-стартап Gero, у які інвеставаў беларускі ІТ-прадпрымальнік Юрый Мельнічак, прыцягнуў яшчэ $17 млн](https://spravy.io/2026/06/bijatech-startap-gero-u-jaki-investavau-belaruski-it-pradprymalnik-juryj-melnicak-prycjagnuu-jasce-17-mln/): Стартап Gero, які распрацоўвае лекі супраць старэння і ўзроставых захворванняў з дапамогай штучнага інтэлекту і фізічных мадэляў, прыцягнуў $17 млн новага фінансавання. У выніку агульная сума прыцягнутага акцыянернага капіталу кампаніі дасягнула $34 млн. - [«У Беларусі фатаграфія часта ўспрымаецца як хобі ці творчасць». Прафесійная фатографка расказала, як зарабляе ў Варшаве](https://spravy.io/2026/06/u-bielarusi-fatahrafija-casta-usprymajecca-jak-chobi-ci-tvorcasc-prafiesijnaja-fatohrafka-raskazala-jak-zarabliaje-u-varsavie/): Івэнт і партрэтная фатографка Вольга Шукайла расказала пра тое, як сысці са стабільнай стабільнай спакойнай працы з 10 да 18 у самазанятасць і колькі можа зарабляць прафесійны фатограф у Польшчы. - [«Бар — гэта філасофія і матэматыка». Як беларускі White Crow знайшоў сваю нішу ў Варшаве і чаму гастранамія — гэта не пра ілюзіі](https://spravy.io/2026/06/bar-geta-filasofija-i-matematyka-jak-belaruski-white-crow-znajsou-svaju-nisu-u-varsave-i-camu-gastranamija-geta-ne-pra-iljuzii/): Сузаснавальнік White Crow Craft Beer&Kitchen Макс Бяляеў раскладае эканоміку гастрабізнесу: колькі можа каштаваць адкрыццё бара ў Варшаве і чаму рынак крафтавага піва ў Польшчы перажывае не найлепшыя часы. - [Настольная гульня пра жыццё беларускага габрэйскага мястэчка даступная для перадзамовы](https://spravy.io/2026/06/nastolnaja-gulnja-pra-zyccio-belaruskaga-gabrejskaga-miastecka-dastupnaja-dlia-peradzamovy/): Цэнтр беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны распрацаваў настольную гульню «Штэтл» — праект апублікаваны на краўдфандынгавай платформе Kickstarter. - [«Да балансу ў жыцці я ішла 20 гадоў». Беларуска са спісу Forbes пра бізнес у эпоху ШІ і жанчын у IT](https://spravy.io/2026/06/da-balansu-u-zycci-ja-isla-20-gadou-belaruska-sa-spisu-forbes-pra-biznes-u-epochu-si-i-zancyn-u-it/): Любоў Пашкоўская разам з двума сузаснавальнікамі у 2013 годзе запусціла праект Red Rock Apps, які пазней пераўтварыўся ў кампанію Verv. Сёння беларуская айцішніца жыве на Кіпры, акрамя бізнесу выхоўвае дзвюх дачок і развівае грамадскі праект пра жаночае лідарства Lead.Learn.Love. Пра пошук балансу паміж жыццём і кар’ерай, асаблівасці прадпрымальніцтва ў эміграцыі і ролю штучнага інтэлекту Любоў Пашкоўская распавядае спецыяльна для spravy.io. - [«1000 важных момантаў Беларусі» сабралі 1 млн праглядаў: як ШІ збірае для беларусаў лічбавы архіў](https://spravy.io/2026/06/1000-vaznych-momantau-belarusi-sabrali-1-mln-pragliadau-jak-si-zbirae-dlja-belarusau-licbavy-archiu/): Іван Шыла, сузаснавальнік клінінгавай кампаніі CleanWhale, прыдумаў і запусціў праект «1000 важных момантаў Беларусі», які за некалькі дзён сабраў мільён праглядаў і больш за 3,8 тысячы падпісчыкаў у Instagram. - [«Ручная вытворчасць шакаладу — гэта дорага». Беларуска робіць цукеркі пад брэндам MoNa](https://spravy.io/2026/06/rucnaja-vytvorcasc-shakaladu-geta-doraga-belaruska-robic-cukerki-pad-brendam-mona/): Настасся Марочкава паводле адукацыі інжынер-тэхнолаг вытворчасці прадукцыі і арганізацыі грамадскага харчавання, у Беларусі працавала кухарам і адміністратарам, а апошнія пяць гадоў развівае ўласную кандытарскую справу. - [Двое сутак у сядзібе ў Белавежскай пушчы за рылс? Уладальнікі гатэляў абмяркоўваюць прапановы ад блогераў](https://spravy.io/2026/06/dvoe-sutak-u-siadzibe-u-belavezskaj-puscy-za-ryls-uladalniki-gateljau-abmiarkouvajuc-prapanovy-ad-blogerau/): Гаспадыня міні-гасцініцы ў Белавежскай пушчы падзялілася ў Threads скрынам запыту ад UGC-крэатара са 177 падпісчыкамі ў профілі. Гэтая галінка набрала больш за 23 тысячы праглядаў і ператварылася ў абмеркаванне досведу супрацоўніцтва бізнесу з блогерамі і інфлюэнсерамі. - [Беларуска робіць традыцыйныя лялькі: адна ёсць нават у прэзідэнта Польшчы](https://spravy.io/2026/06/belaruska-robic-tradycyjnyja-lialki-motanki-adna-josc-navat-u-prezidenta-polscy/): Вольга Пашковіч займаецца вырабам лялек-мотанак — іх замаўляюць кліенты з ЗША і Еўропы, а ў студзені 2026 года яе калядны анёл быў падараваны прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму на сустрэчы з беларускай дыяспарай. - [Ва ўладальнікаў «Манчэстэр Юнайтэд» знайшліся беларускія карані](https://spravy.io/2026/06/va-uladalnikau-mancester-junajted-znajslisia-belaruskija-karani/): Больш за дваццаць гадоў таму амерыканскі бізнесмен Малкальм Глэйзер стаў уладальнікам аднаго з самых папулярных футбольных клубаў свету — «Манчэстэр Юнайтэд». Беларускія архівісты з аб’яднання «Скарб» знайшлі дакументы, якія пацвярджаюць беларускі след у сямейных каранях бізнесмена — яго бацька пераехаў у ЗША з Паставаў. - [Беларуска сышла з ІТ, каб фатаграфаваць роды](https://spravy.io/2026/06/belaruska-sysla-z-it-kab-fatagrafavac-rody/): Пасля 10 гадоў кар'еры ў IT беларуска Анастасія Галезнік кардынальна змяніла прафесійны шлях. Пасля нараджэння першага дзіцяці яна захапілася фатаграфіяй, а пазней адкрыла для сябе рэдкую нішу — здымку родаў. - [Як беларусы забудоўваюць польскія Жырардаў і Мшчонаў](https://spravy.io/2026/06/jak-belarusy-zabudouvajuc-polskija-zyrardau-i-msconau/): Дэвелаперская кампанія Chicago Urban Development (CUD), якая належыць братам Валерыю і Алегу Сахашчыкам, завяршыла 2025 год з чыстым прыбыткам звыш 500 тыс. еўра. Прадпрымальнікі пачалі асвойваць новую для сябе нішу інвестыцый у жылую нерухомасць у 2024 годзе, і ўжо на другі год працы змаглі ў разы палепшыць фінансавыя паказчыкі. - [«У беларучак мы не гуляем»: беларусы запусцілі клінінгавы бізнес у Варшаве](https://spravy.io/2026/06/u-belarucak-my-ne-guliaem-jak-belarusy-zapuscili-kliningavy-biznes-u-varsave/): Дзмітрый Канапелька валодаў IT-кампаніяй, а Павел Лукаянаў — сэрвісным цэнтрам у Беларусі. Яны пазнаёміліся ў бабруйскай калоніі, а пасля вызвалення пераехалі ў Польшчу. У канцы 2025 года партнёры запусцілі ў Варшаве ўласны клінінг BoberDober — праект стаў адказам на немагчымасць хутка знайсці працу ў эміграцыі без ведання мовы. Пра тое, ці атрымліваецца будаваць бізнес, расказвае «Наша Ніва». - [«Заплацілі €4,5 тысячы за перавозку коней праз мяжу». Як сям’я беларусаў запусціла ферму ў Польшчы](https://spravy.io/2026/06/zaplacili-45-tysiacy-za-peravozku-konej-praz-miazu-jak-siamia-belarusau-zapuscila-fermu-u-polscy/): Думаеце, што складана пераехаць з адной краіны ў другую, калі ў цябе шмат рэчаў, дзеці і котка? А ўявіце сабе рэлакацыю з двума канямі і шасцю сабакамі. Напрыканцы 2021 года беларускія фермеры з Браслаўшчыны рашыліся рэлацыраваць сваю гаспадарку на хутар пад Кракавам. - [Беларускія стартаперы распавялі, як з нуля стварыць стартап і паспяхова яго прадаць](https://spravy.io/2026/06/belaruskija-startapery-raspaviali-jak-z-nulia-stvaryc-startap-i-paspiachova-jago-pradac/): У маі 2026 года паўднёвакарэйская кампанія DelightRoom закрыла здзелку па куплі Noji — дадатку для навучання з дапамогай флэш-картак. Гэты праект запусцілі ў 2020 годзе беларусы Андрэй Бандарэнка і Максім Абрамчук, а таксама Даніл Гантоўнік з Літвы. За амаль шэсць гадоў без знешніх інвестыцый стартап прыцягнуў больш за 6 млн карыстальнікаў, набраў 100 000 актыўных падпісчыкаў і выйшаў на гадавую выручку ў $4 млн. - [З гаража да 1200 «квадратаў» вытворчасці: як беларусы стварылі мэблевую кампанію Shagal](https://spravy.io/2026/05/z-garaza-da-1200-kvadratau-vytvorcasci-jak-belarusy-stvaryli-meblevuju-kampaniju-shagal/): Беларус Вадзім Хайко, заснавальнік мэблевай кампаніі Shagal.by, прайшоў класічны шлях прадпрымальніка: ад зборшчыка мэблі ў найме да ўладальніка буйной вытворчасці ў Мінску. Сёння вытворчасць, якую заснаваў беларус, займае амаль 1200 квадратных метраў, а над вырабам мэблі працуюць каля 30 чалавек, якія ствараюць складаныя інтэр’ерныя рашэнні — ад дзвярэй і кухняў да мяккай мэблі. - [«Можна пачынаць бізнес і з 2 тысяч злотых»: як беларуска робіць у Польшчы мерапрыемствы пад «Коўдрай»](https://spravy.io/2026/05/mozna-pacynac-z-2-tysiac-zlotych-jak-belaruska-robic-u-polscy-merapryemstvy-pad-koudraj/): Аляксандра пераехала з Беларусі ва Ўроцлаў у чэрвені 2021 года разам з мужам, двума катамі і вялікім досведам у івэнт-індустрыі. Нейкі час атрымлівалася падтрымліваць сувязь з мінулымі кліентамі і працаваць дыстанцыйна, але ў 2022 годзе івэнт-менеджарка вырашыла пачаць рабіць мерапрыемствы ў Польшчы. - [«Сабралі як LEGO за 12 гадзін». Беларусы ў Польшчы будуюць лазні для палякаў](https://spravy.io/2026/05/sabrali-za-12-gadzin-jak-belarusy-u-polscy-budujuc-lazni-dlia-paliakau/): Беларусы Сяргей Гунь і Аляксандр Бабіч у Польшчы збіраюць драўляныя лазні з гатовых камплектаў. Нядаўна майстры апублікавалі ў Facebook відэа, у якім паказалі зборку адной з канструкцый усяго за 12 гадзін. - [«Калі вы гатовыя, што кнігі страцяць для вас магію, можаце адкрываць кнігарню». Інтэрв'ю з заснавальніцай «Букіністкі»](https://spravy.io/2026/05/kali-vy-gatovyja-sto-knigi-straciac-dlia-vas-magiju-mozace-adkryvac-knigarniu-intervju-z-zasnavalnicaj-bukinistki/): Алена Карпава адкрыла кнігарню «Букіністка» ў Варшаве ў 2024 годзе разам з бізнес-партнёркай Уладай. За гэты час крама пачала прадаваць беларускую літаратуру, змяніла лакацыю і нават запусціла выдавецтва. «Справы» пагаварылі з Аленай пра тое, як ідэя прадаць уласныя кнігі вырасла ў краму і як гэта — весці кніжны бізнес у Польшчы. - [«Наймаць кватэру ў Варшаве на гэтыя грошы ўсё яшчэ немагчыма». Заснавальнікі Znivien расказалі, як зарабляюць на беларускіх прынтах](https://spravy.io/2026/05/zasnavalniki-znivien-raskazali-jak-zarabliajuc-na-bielaruskich-pryntach/): Беларусы Уладзімір Маляўка і Павал Дзяркач ужо пяты год развіваюць беларускі крэатыўны брэнд адзення Znivien. Спецыяльна для spravy.io Уладзімір расказаў пра тое, чаму цяпер ім прыходзіцца цалкам адмовіцца ад продажаў у Беларусі і чаму не атрымалася выйсці з крэатыўнымі прынтамі на антываенную расійскую аўдыторыю. - [Беларус прыдумаў, як прадаваць падпіску на камунікацыю з памерлымі](https://spravy.io/2026/05/belarus-prydumau-jak-pradavac-padpisku-na-kamunikacyju-z-pamerlymi/): Выпускнік эканамічнага факультэта БДУ і майстар па ўкладцы ламінату Глеб Кулік прыдумаў стартап у сферы рытуальных паслуг. Ён распрацоўвае праект Digital Step — сэрвіс па ўстаноўцы QR-кодаў на надмагіллях, якія вядуць на персанальныя старонкі памяці. - [Дызайнерскія сукенкі па 400 еўра: як беларуска развівае slow-брэнд у Берліне](https://spravy.io/2026/05/dyzajnerskija-sukenki-pa-400-eura-jak-belaruska-razvivae-slow-brend-u-berline/): У модным раёне Берліна Фрыдрыхсхайн кожная другая вітрына — дызайнерскі шоурум. У адной з гэтых вітрын вісіць белая футболка з вялікім чырвоным вокам з абрэзкаў тканіны. Цішотка з вокам — частка першай калекцыі беларускай дызайнеркі Алены Штайнке, якая развівае ў Берліне свой брэнд Alena Steinke. - [Праз развіццё AI беларуска закрыла стартап, над якім працавала 3 гады](https://spravy.io/2026/05/praz-razviccio-ai-belaruska-zakryla-startap-nad-jakim-pracavala-3-gady/): Праект Dokably па стварэнні адзінай віртуальнай прасторы для каманднай працы, дакументаў і кіравання праектамі спыняе сваё існаванне. Пра гэта абвясціла заснавальніца і CEO стартапа Аляксандра Дзікан: яна назвала дзве прычыны, праз якія праект, што пазіцыянаваўся як комплексная альтэрнатыва папулярным сервісам Notion, Jira і ClickUp, вымушаны быў закрыцца пасля трох гадоў распрацоўкі. - [«Вырашыў стварыць брэнд з беларускім характарам»: беларус адкрыў барбешоп у Бялай-Падлясцы за 200 тысяч злотых](https://spravy.io/2026/05/vyrashyu-stvaryc-brend-z-belaruskim-charaktaram-belarus-adkryu-barbeshop-u-bialaj-padliascy-za-200-tysiac-zlotych/): Павел Анушка з Пінску бізнесам пачаў займацца ў Беларусі яшчэ ў 2010 годзе. Некалькі разоў змяняў сферу дзейнасці, запускаючы новыя праекты ў залежнасці ад попыту на рынку. Але ў роднай краіне Паўлу не далі магчымасці спакойна працаваць, і ўжо больш за дзесяць гадоў мужчына жыве і зарабляе ў Польшчы. - [«Сказалі, што не хочуць нас тут бачыць». Варшаўская фотастудыя Koska вымушана шукае новую лакацыю](https://spravy.io/2026/05/skazali-shto-ne-chocuc-nas-tut-bacyc-varshauskaja-fotastudyja-koska-vymushana-shukae-novuju-lakacyju/): Фотастудыя Koska, заснаваная беларусамі Аленай Гаўрыленкай і Эльшадам Акберавым у Варшаве, вымушана шукаць новае памяшканне і пакуль часова прыпыніла дзейнасць. Koska з'явілася ў 2022 годзе, і гэта была адна з першых руска-, украінска- і беларускамоўных фотастудый у Варшаве. - [Беларускі бізнесмен набыў найбуйнейшы газавы тэрмінал на польска-расійскай мяжы](https://spravy.io/2026/05/belaruski-biznesmen-nabyu-najbujnejshy-gazavy-terminal-na-polska-rasijskaj-miazhy/): Польскі трэйдар прапану Аляксандр Івановіч, які мае пашпарты Беларусі і Польшчы, стаў уладальнікам газавага тэрмінала Glob-Terminal у раёне памежнага пераходу Бранева на польска-расійскай мяжы. - [Як беларуска ў Польшчы шые інтэр’ерныя лялькі, якія замаўляюць з усяго свету](https://spravy.io/2026/05/belaruska-shyje-kastomnyja-interernyja-lialki/): У 55 гадоў беларуска Марына Ганчарова стварае інтэр’ерныя лялькі, якія купляюць людзі з розных краін свету. - [Як выхадцы з Беларусі забудоўваюць Варшаву](https://spravy.io/2026/05/jak-vychadcy-z-belarusi-zabudouvajuc-varshavu/): Партфоліа польскай групы кампаній WLInvest, заснаванай беларускімі бізнесменамі, складаецца з 10 праектаў — як ужо рэалізаваных, так і тых, што яшчэ будуюцца, піша эканамічны журналіст Вадзім Сяховіч у сваім Telegram-канале. - [«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Ўроцлаве](https://spravy.io/2026/05/tut-dzeci-adcuvajuc-siabe-jak-u-belarusi-cempiyon-svetu-sciapan-papou-adkryu-spartyuny-klub-va-uroclave/): Чэмпіён свету па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў, уладальнік Кубка свету і міжнароднай узнагароды Fair Play Сцяпан Папоў выехаў з Беларусі ў 2021 годзе, каб «перазагрузіцца». Ён быў шчыра ўпэўнены: гэта часова. У эміграцыі чэмпіёну прыйшлося пачынаць з нуля: таксаваць, працаваць персанальным трэнерам і наноў шукаць глебу пад нагамі. Сёння Сцяпан развівае ўласны спартовы клуб SP Club Wrocław ва Ўроцлаве, які ўжо прыносіць прыбытак. - [EPAM будзе аўтаматызаваць бізнесы кліентаў з дапамогай AI-мадэляў ад Anthropic](https://spravy.io/2026/05/epam-budzie-autamatyzavac-bizniesy-klijentau-z-dapamohaj-ai-madeliau-ad-anthropic/): Ва ўмовах усё большага ціску на бізнес, калі патрабуецца пераўтварэнне інвестыцый у штучны інтэлект у рэальную эканамічную выгаду, EPAM разам з Anthropic прапануе кліентам надзейны шлях для аўтаматызацыі працоўных працэсаў, аналізу вялікіх дадзеных і мадэрнізацыі састарэлых сістэм. Дасягнуць гэта плануецца за кошт інжынернага досведу EPAM і мадэляў Claude, Claude Code і Claude Agent SDK ад Anthropic. - [У Беларусі была мадэллю, а ў Канадзе адкрыла вытворчасць крафтавага дражэ](https://spravy.io/2026/05/u-belarusi-byla-madellu-a-u-kanadze-adkryla-vytvorcasc-kraftavaga-drazhe/): Вольга Радзянка ў Беларусі працавала інжынерам і ў мадэльным бізнесе, спрабавала сябе ў кандытарскай справе, а потым пераехала ў Канаду і пачала рабіць дражэ пад уласным брэндам CHOCOGEMS. - [Zubr Capital інвестуе ў Soloband Games — распрацоўшчыка гульні World Tour Merge](https://spravy.io/2026/05/zubr-capital-investue-u-soloband-games-raspracoushcyka-gulni-world-tour-merge/): Soloband Games мае больш за мільён спампоўванняў, ацэнку 4.8 ад карыстальнікаў, а таксама стабільны рост выручкі. У студыі зараз працуе 25 спецыялістаў, а на раннім этапе кампанію падтрымалі былыя топ-менеджары Melsoft Games Андрэй Яранцаў і Аляксандр Шыляеў. - [Беларускі бар Negroni Centrale у Варшаве спыняе дзейнасць, але не назаўжды](https://spravy.io/2026/05/belaruski-bar-negroni-centrale-u-varshave-zakryvaecca-ale-ne-nazauzhdy/): Варшаўскі бар Negroni Centrale на вуліцы Пазнаньскай, 13, заснаваны беларусамі, абвясціў пра закрыццё. Апошні дзень працы пляцоўкі — 20 траўня. - [«Як пачалі адкрываць другую кавярню ў Варшаве, то ружовыя акуляры давялося зняць»](https://spravy.io/2026/05/jak-pacali-adkryvac-druguju-kaviarniu-u-varshave-to-ruzhovyja-akuliary-davialosia-zniac/): У Варшаве ўжо чатыры гады працуе беларуская кавярня Kakao — у яе заснавальніка Яўгена Скрабутана атрымалася зрабіць утульнае месца, дзе можна не толькі выпіць добрай кавы, але і з’есці медавік або пакаштаваць арэшкаў са згушчонкай, якія таксама робяць беларусы. - [Шматдзетная маці з Гродна ператварыла гістарычны будынак у арт-гатэль](https://spravy.io/2026/05/shmatdzetnaja-maci-z-hrodna-peratvaryla-gistarycny-budynak-u-art-gatel/): У 2019 годзе юрыстка Гродзенскага аблвыканкама Алена Пракаповіч зразумела, што выгарэла на працы. І звольнілася, каб прысвяціць сябе дому і траім дзецям. Але замест спакойнага жыцця хатняй гаспадыні Алена знайшла сябе ў цалкам новай сферы — сёння яна валодае адзіным у Гродне апарт-гатэлем «У Грушы» з прыстаўкай «арт», а таксама невялікім кафэ. - [«Буслік» адраджаецца з попелу: цяпер гэта класіфайд з паслугамі і таварамі для дзяцей](https://spravy.io/2026/04/buslik-adradzhajecca-z-popjelu-cjapjer-geta-klasifajd-z-paslugami-i-tavarami-dlja-dzjacjej/): Вядомы многім беларусам брэнд дзіцячых тавараў «Буслік» вяртаецца на рынак, але ўжо ў цалкам новым фармаце. Замест сеткі крам, якая закрылася ў 2024 годзе, заснавальнікі «Бусліка» вырашылі не губляць лаяльную аўдыторыю ў сацсетках і адкрыць нішавы класіфайд для дзяцей. - [Чым займаецца беларускі бізнес на польскім Падляшшы?](https://spravy.io/2026/04/cym-zajmaecca-belaruski-biznes-na-polskim-padliashshy/): Паводле звестак Centralny Ośrodek Informacji Gospodarczych, на канец 2024 года ў Падляскім ваяводстве было зарэгістравана 840 кампаній з беларускім капіталам — гэта 11,18% ад агульнай колькасці беларускіх кампаній у Польшчы, піша журналіст Вадзім Сеховіч у сваім Telegram-канале. ## Pages - [Вакансіі](https://spravy.io/jobs/): SMM-менеджар Шукаем дасведчанага спецыяліста на пазіцыю SMM-менеджара. Што трэба рабіць: Каго шукаем: дасведчанага чалавека, які з першага дня ўключыцца ў працу і дзякучы сваёй экспертызе і старанням зробіць так, што нашыя сацсеткі паляцяць у космас! Заяўку з CV і матывацыйным лістом дасылайце на пошту: info@spravy.io Журналіст-фрылансер Шукаем журналістаў-фрылансераў, якім цікава пісаць пра бізнес і эканоміку, знаходзіць крутых беларусаў-прадпрымальнікаў і рабіць з імі класныя інтэрв’ю. Калі гэта вы, то напішыце нам на пошту info@spravy.io пару слоў пра сябе і дайце спасылкі на свае сацыяльныя сеткі. Або адразу пішыце ў нашы сацсеткі: Калі няма досведу ў эканамічнай журналістыцы, але ёсць вялікая матывацыя, то […] - [Пра нас](https://spravy.io/pra-nas/): «Справы» — новае беларускамоўнае медыя пра тое, як беларусам станавіцца эканамічна незалежнымі і ўстойлівымі. Наша місія — развіваць культуру прадпрымальніцтва, мецэнацтва і актывізму, натхняць людзей рабіць карысныя справы для сябе і для грамадства. Мы верым: моцная нацыя пачынаецца з кожнага беларуса, які ўпэўнена стаіць на нагах, дзе б ён ні жыў. Мы працуем за грошы беларусаў, без грантаў, дзяржаўнага ці замежнага фінансавання. Падтрымаць нашу працу можна тут: Таксама вы можаце азнаёміцца з нашымі вакансіямі: Паведаміць навіну Тут вы можаце паведаміць нам навіну, падказаць тэму для публікацыі або даслаць анонс мерапрыемства ў рубрыку «Падзеі». ## Optional - [Agent (MCP protocol)](websites-agents.hostinger.com/spravy.io/mcp) [comment]: # (Generated by Hostinger Tools Plugin)