Вакансіі

SMM-менеджар

Шукаем дасведчанага спецыяліста на пазіцыю SMM-менеджара.

Што трэба рабіць:

  • Распрацоўка і рэалізацыя стратэгіі вядзення і прасоўвання сацсетак праекта;
  • Перапакоўка рэдакцыйнага кантэнту з сайта ў фармат сацсетак (карткі, кароткія відэа);
  • Стварэнне дадатковых адзінак кантэнту выключна для сацсетак;
  • Супраца з рэдакцыяй для паляпшэння кантэнту;
  • Узаемадзеянне з падпісчыкамі;
  • Запуск рэкламы на мэтавую аўдыторыю;
  • Аналіз вынікаў і справаздачнасць.

Нашыя сацсеткі, якія трэба весці:

Каго шукаем: дасведчанага чалавека, які з першага дня ўключыцца ў працу і дзякучы сваёй экспертызе і старанням зробіць так, што нашыя сацсеткі паляцяць у космас!

Заяўку з CV і матывацыйным лістом дасылайце на пошту: info@spravy.io

Журналіст-фрылансер

Шукаем журналістаў-фрылансераў, якім цікава пісаць пра бізнес і эканоміку, знаходзіць крутых беларусаў-прадпрымальнікаў і рабіць з імі класныя інтэрв’ю. Калі гэта вы, то напішыце нам на пошту info@spravy.io пару слоў пра сябе і дайце спасылкі на свае сацыяльныя сеткі.

Або адразу пішыце ў нашы сацсеткі:

Калі няма досведу ў эканамічнай журналістыцы, але ёсць вялікая матывацыя, то таксама пішыце — гатовы вучыць маладых аўтараў.

Будзем рады плённаму супрацоўніцтву!

Фатограф-фрылансер

Шукаем фатографаў-фрылансераў ва ўсіх краінах і гарадах свету для здымак нашых герояў.

Калі хочаце трапіць у наш пул, напішыце нам у сацыяльных сетках: