Гісторыі

«А зубра забраць не хочаце?» Беларус спрабуе зарабіць у Польшчы на арт-аб’ектах з металу

Філіп працаваў у Беларусі ў галіне прамысловай металаапрацоўкі — да 2020 года меў уласную вытворчасць. Цяпер беларус у Варшаве стварае незвычайныя скульптуры пад творчым псеўданімам Filip Swansky і спрабуе манетызаваць гэтую дзейнасць.

«Душэўныя пельмешкі» і не толькі. Як беларуска гатуе ў Варшаве замарожаныя паўфабрыкаты

Таццяна Тарасевіч гатуе і прадае замарожаныя нарыхтоўкі — пельмені, бліны, катлеты, сырнікі пад брэндам «Душэўныя пельмешкі». Справу пачала яшчэ ў Беларусі, а пасля эміграцыі — аднавіла ў Варшаве. Спачатку працавала на ўласнай кухні, а потым знайшла асобнае памяшканне.

«Падпіска акупіцца, калі дзякуючы Staaamp вернецца хаця б адзін пастаянны госць». Беларусы запусцілі ў Польшчы дадатак для павышэння лаяльнасці кліентаў

Павел Вараўка разам з сябрам Мікітам ужо некалькі гадоў распрацоўвае дадатак Staaamp для польскага рынку. З яго дапамогай кліенты ўстаноў могуць збіраць пячаткі за візіты і атрымліваць бонусы, а бізнесы — знаходзіць лаяльных гасцей.

«Эмігранты адчуваюць востры дэфіцыт „свайго“ асяроддзя». Беларусы запусцілі ў Варшаве сэрвіс для знаёмстваў і нэтворкінгу без «крынжу»

Некалькі гадоў таму Сіланцій і Аня пераехалі з Мінска ў Варшаву: Аня ўжо атрымала ступень бакалаўра ў галіне IT-інжынерыі (Java), а Сіланцій вывучае клінічную псіхалогію на непадзельнай магістратуры. Разам яны прыдумалі праект Human Algorythm — сэрвіс разумнага нэтворкінгу ў Варшаве.

«Сабе ў страту ніколі не працавала». У бабруйскай студыі прыгажосці робяць «шыццё сівізны», як у Аўстраліі

Вольга Кавальская пяць гадоў таму выкупіла ў Бабруйску салон прыгажосці, дзе сама працавала майстаркай. Маючы больш за 17 гадоў практыкі ў б'юці-сферы, яна развівае студыю пад уласным імем і выконвае самыя складаныя віды фарбавання валасоў.

«Запісаў дыск з відэа і адправіў у Cirque du Soleil». Як беларус замест Алімпіяды пачаў выступаць у цырку

У свае 37 гадоў Слава Петракоў паспеў 12 гадоў прапрацаваць прафесійным артыстам вядомага Cirque du Soleil, шэсць гадоў займаўся таргетынгам, а цяпер прадае нерухомасць у Інданезіі і Тайландзе.

«Мантаж і публікацыя відэа ў сацсетках займалі 8-10 гадзін». Беларус працуе на смеццевозе, а ў вольны час вядзе блог пра баскетбол па-беларуску

Яўген пачаў цікавіцца баскетболам яшчэ ў школе. Тры гады таму ён вырашыў здымаць відэа і весці блог «Пра баскетбол па-беларуску». І працягвае гэта рабіць выключна на энтузіязме.

«За 5 гадоў ніводная дзяўчына не была задаволеная сваёй знешнасцю». Як беларуска развівае ўласны брэнд бялізны ў Польшчы

«Калі будзеш дрэнна вучыцца, то станеш швачкай-матарысткай», — цяпер з цеплынёй успамінае словы таты Дар'я Сідаркевіч, для якой гэта насамрэч стала прафесіяй мары. Але каб ажыццявіць гэтую мару, трэба было вывучыцца на бухгалтарку, пераехаць у іншую краіну і цалкам перакваліфікавацца.

«Птушкі не ведаюць межаў». Беларуска закрыла брэнд адзення ў Беларусі і зноў пабудавала яго ў эміграцыі

Брэнд Something Special быў папулярны ў Беларусі сваімі крэатыўнымі прынтамі і надпісамі. Але ў 2021 годзе яго фаўндарка Марына Кузняцова з’ехала з Беларусі, і вытворчасць закрылася. Рэінкарнацыя брэнда ў Польшчы была складанай, доўгай і дарагой.

«Польскі бізнес з беларускім знакам якасці». У Гданьску працуе фудтрак з кебабамі, па якія прыязджала Ціханоўская

Люба і Антон родам з Гродзенскага раёна. Пазнаёміліся ў Гданьску, калі працавалі ў беларускай кавярні: Антон — кухарам, Люба — афіцыянткай. З часам вырашылі працаваць на сябе, купілі фудтрак і сталі рабіць шаурму пад брэндам Kolejny kebab. І да іх нават аднойчы заязджала Святлана Ціханоўская.