Навіны

ТОП 25 бізнесаў, якія куплялі і прадавалі беларусы ў Польшчы за апошнія два гады

Больш за 150 M&A-здзелак у Польшчы з удзелам беларусаў, у выніку якіх змяніўся ўладальнік кантрольнай долі ў бізнесе, налічыў за перыяд 2025 і тры кварталы 2026 года эканамічны журналіст Вадзім Сеховіч.

«Шукаю рэчы, якім можна падарыць другое жыццё». Заснавальнік «Кармы» адкрыў у Варшаве кавярню з антыкварыятам

Заснавальнік вядомага бара «Карма» Глеб Кавалёў запусціў у Варшаве новы гастранамічны праект — кавярню The Hermit. У адкрыццё было ўкладзена каля €55 тысяч, а суўласнікамі сталі 12 чалавек. Пра новую ўстанову расказвае «Наша Ніва».

Стаўка на $50 мільёнаў: аўстралійскі бізнесмен з беларускімі каранямі хоча адмовіцца ад зарплаты, каб зарабіць яшчэ больш

Заснавальнік і генеральны дырэктар буйнога аўстралійскага анлайн-рытэйлера Kogan.com Руслан Коган абвясціў пра гатоўнасць пайсці на смелы фінансавы эксперымент — адмовіцца ад заробку цяпер, каб у будучыні атрымаць больш за $50 млн.

Як прайшоў Форум беларускай моладзі ў Варшаве? ФОТА, ВІДЭА

10 кастрычніка ў Варшаве прайшоў Форум беларускай моладзі. Кар’ера, уласная справа, грамадская дзейнасць і творчыя праекты — тэмы, вакол якіх сустрэліся маладыя беларусы, эксперты і прадпрымальнікі. У нашым рэпартажы — атмасфера форуму і яго ўдзельнікі.

«Жанчыны занадта доўга чакалі тэхналогій, якія разумеюць іх цела». Google Health стаў стратэгічным інвестарам Flo Health

Платформа для жаночага здароўя Flo Health, заснаваная беларускімі ІТ-прадпрымальнікамі Юрыем і Дзмітрыем Гурскімі, і падраздзяленне Google Health заключылі пагадненне аб шматгадовым стратэгічным партнёрстве.

«Пра чалавека, які амаль дайшоў да кропкі незвароту». Рэжысёрка Дар’я Каляда збірае €2500 на здымкі кліпа на новую песню Лявона Вольскага

Беларускі музыка Лявон Вольскі і рэжысёрка Дар'я Каляда запусцілі краўдфандынгавую кампанію для фінансавання здымак кліпа на новую песню «Пакідаем на потым». Агульны бюджэт праекта заяўлены ў памеры €2500, якія трэба сабраць да 15 кастрычніка.