агратурызм

«Усе свае заводы-параходы давялося пакінуць у Беларусі». Прадпрымальнік страціў мільёны, а цяпер будуе хаткі хобітаў на колах

Валер Астрынскі зарабляў мільёны долараў на гандлі сталлю ў Беларусі, інвеставаў у IT-стартапы, уваходзіў у ТОП-200 найбагацейшых людзей краіны. Аднак у 2021 годзе праз крымінальную справу аб падатках дзесяцігадовай даўніны беларус страціў бізнес. У эміграцыі 48-гадовы бізнесовец пачаў усё з нуля — стварыў праект Stativa па вытворчасці мабільных хатак для адпачынку.