Бізнес на памяці: беларускім эмігрантам прапануюць паслугі па доглядзе магіл сваякоў

Праект MyMemory.live манетызуе патрэбу беларускіх эмігрантаў клапаціцца пра пакінутыя на радзіме магілы продкаў. Падрадчыкі праекта ў Беларусі займаюцца прыбіраннем месцаў пахавання, рэстаўруюць і ўсталёўваюць помнікі і агароджы, дапамагаюць з выбарам і вырабам помнікаў.