Як маладым беларусам зарабляць у Польшчы? У Варшаве пройдзе Форум беларускай моладзі

Форум беларускай моладзі пройдзе 10 кастрычніка 2026 года ў Варшаве. Будуць панэльныя дыскусіі ў некалькіх тэматычных кірунках, кірмаш вакансій і кар'еры, а таксама вячэрняя культурная праграма. «Справы» — суарганізатар і генеральны спонсар форума.