«За гадзіну пад’ехала 7 аўтамабіляў». Пастаральныя фота салігорскіх авечак завірусіліся ў Threads, але фермеры не ўзрадаваліся такой папулярнасці

Авечая ферма ў ціхай вёсцы Півашы Салігорскага раёна нечакана сутыкнулася з ажыятажам з боку беларусаў. Фотаздымкі авечак, што свабодна пасуцца на фоне індустрыяльнага пейзажу — манументальных салігорскіх солеадвалаў, — набралі ў Threads дзесяткі тысяч праглядаў і прывабілі на ферму людзей, якія таксама захацелі зрабіць прыгожыя фота для сацсетак. Аднак уладальнікі фермы не ўзрадаваліся турыстам і перакрылі пад’язную дарогу.

