Як выхадцы з Беларусі забудоўваюць Варшаву

Фота: wlinwest.pl

Партфоліа польскай групы кампаній WLInvest, заснаванай беларускімі бізнесменамі, складаецца з 10 праектаў — як ужо рэалізаваных, так і тых, што яшчэ будуюцца, піша эканамічны журналіст Вадзім Сяховіч у сваім Telegram-канале.

Група кампаній пачала працаваць у Польшчы з 2020 года са стварэння будаўнічай кампаніі WLBud (яе выручка за 2024 год дасягнула 37,3 млн злотых), а сёння складаецца з кіруючай кампаніі WLInwest з выручкай 10,2 млн злотых, а таксама некалькіх кампаній-забудоўшчыкаў (WL1, WL2, WL3 і WL4).

Геаграфія забудовы ахоплівае некалькі раёнаў Варшавы: Макотаў (Rezydencja Włoska), Бялаленка (Osiedle Żywiczna), Вавер (Poprawna 44), Прага-Паўднёвая (Zapałczana 2, Szaserów 46).

Фота: wlinwest.pl

Сярод бенефіцыяраў WLInvest — выхадцы з Беларусі з беларускімі і польскімі пашпартамі. У двух ключавых інвестараў, Дзмітрыя Мордзіча і Сяргея Кемстача, у рэестрах значацца пашпарты грамадзян Румыніі.

Да пераезду ў Еўрасаюз Дзмітрый Мордзіч працаваў у Беларусі кіраўніком аддзела ў архітэктурна-інжынерным бюро «Праектбудканструкцыя». Менавіта гэтая арганізацыя распрацоўвала дакументацыю для мінскага ЖК «Парус» — першага беларускага хмарачоса, узведзенага структурамі расійскага алігарха Ігара Макарава.

Фота: realt.by

Цікава, што ў жніўні 2025 года на 10-й Рэгаце архітэктараў Польшчы на Мазурскіх азёрах галоўны прыз у класе каютных яхт Antila 24 выйграла каманда з назвай WLInvest, а сярод членаў экіпажа былі Дзмітрый Мордзіч і Сяргей Кемстач.

Фота: architektura.muratorplus.pl

Напісаць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *