Акцыі Epam упалі да мінімуму з 2018 года

Выява: CNBC

Да закрыцця таргоў 27 красавіка акцыі EPAM каштавалі $116,31, піша devby.io. Гэта мінімум з 30 кастрычніка 2018 года, калі каціроўкі падалі да $113,25.

За апошні год акцыі EPAM патаннелі прыкладна на 27% — 28 красавіка 2025 года яны каштавалі каля $159. З пачатку 2026-га каштоўныя паперы кампаніі страцілі прыкладна 43% — на адкрыцці 2 студзеня яны каштавалі амаль $205.

Рыначная капіталізацыя EPAM цяпер складае $6,136 млрд.

Пры гэтым InvestingPro піша, што 7 аналітыкаў перагледзелі прагнозы па прыбытку ў бок павышэння на будучы перыяд. А аналіз справядлівай вартасці на платформе паказвае, што акцыі на бягучым узроўні істотна недаацэненыя.

Амерыканскі фінансавы холдынг Stifel пацвердзіў рэйтынг «купляць» з мэтавай цаной $246, але скарэктаваў прагноз росту выручкі EPAM на 2026 год праз нявызначанасць, звязаную з падзеямі ў Іране. Mizuho павысіў мэтавую цану акцый EPAM да $200, захаваўшы рэйтынг «вышэй за рынак» — пасля Дня інвестара 12 сакавіка ў Бостане, дзе кампанія прадставіла сваю стратэгію на рынку ШІ-паслуг. TD Cowen таксама пацвердзіў рэйтынг «купляць» з мэтавай цаной $220, адзначыўшы планы кампаніі па паскарэнні росту выручкі за кошт AI-native і Foundational AI сэрвісаў. Stifel падкрэсліў моцныя пазіцыі EPAM на ШІ-рынку, указаўшы на яе гістарычна высокую кампетэнтнасць у распрацоўцы ПЗ.

Напісаць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *