
Брэнд do.not.pretend прадставіў новую лінейку араматычных свечак Raw Collection, паведамляе CityDog.
«Гэта калекцыя свечак з унікальнымі водарамі ў іх натуральным стане. Пах свежай гародніны, вільготнай зямлі і зеляніны наўпрост з градкі», — так сваю навінку апісвае брэнд do.not.pretend у сацсетках.
У калекцыі ёсць тры водары: агурок, радыска і балгарскі перац.

Кошт адной свечкі — 75 бел. руб.
