анлайн

«У эміграцыі захаванне матчынай мовы займае далёка не першае месца». Як анлайн-школа «Буслянка» вучыць беларускіх дзяцей па ўсім свеце

Беларуска Юлія Букштановіч стварыла адукацыйны праект, які дапамагае дзецям у эміграцыі пазнаёміцца з беларускай мовай. Анлайн-школа «Буслянка» аб’яднала вучняў з розных куткоў свету. Тут маленькія беларусы вывучаюць родную мову і гісторыю, а таксама асвойваюць матэматыку, хімію і фінансавую граматнасць.