батат

«Укладанні ў батат — гэта не як у бульбу». Беларус на 20 сотках на Століншчыне вырошчвае «салодкую бульбу»

Дзмітрый у 2021 годзе пачаў вырошчваць батат у Столінскім раёне як аматарскі эксперымент. Неўзабаве ён звольніўся з працы ў Мінску і вырашыў цалкам прысвяціць сябе развіццю справы. Цяпер на 20 сотках ён атрымлівае 4–5 тон ураджаю і мае калекцыю з больш чым 50 гатункаў.