«Лічыцца, што дзецям прасцей у эміграцыі, але гэта не заўжды так». Беларуска выдала дзіцячую кніжку «Не на сваім месцы»

Ілюстратарка і аўтарка Таццяна Багданава напісала, намалявала і выдала аўтарскую кнігу «Не на сваім месцы» — для тых, хто вымушаны быў пакінуць дом і хто адчуваў сябе пасля пераезду як галоўная гераіня — малечай у вялікім незразумелым свеце.
