кар’ера

ШІ-коўч, які дапамагае зрабіць кар’еру: беларуска прэзентавала на Product Hunt стартап AINA

Тэхналагічны стартап AINA, заснаваны беларускай Наталляй Міхнавец, сёння прадставіў свой прадукт на міжнароднай платформе Product Hunt. Сэрвіс AINA пазіцыянуецца як персанальны кар'ерны коўч на базе штучнага інтэлекту, які дапамагае спецыялістам зразумець, што можа перашкаджаць іх пошуку працы, палепшыць прафесійны профіль і падрыхтавацца да сумоўяў.