«У беларучак мы не гуляем»: беларусы запусцілі клінінгавы бізнес у Варшаве

Дзмітрый Канапелька валодаў IT-кампаніяй, а Павел Лукаянаў — сэрвісным цэнтрам у Беларусі. Яны пазнаёміліся ў бабруйскай калоніі, а пасля вызвалення пераехалі ў Польшчу. У канцы 2025 года партнёры запусцілі ў Варшаве ўласны клінінг BoberDober — праект стаў адказам на немагчымасць хутка знайсці працу ў эміграцыі без ведання мовы. Пра тое, ці атрымліваецца будаваць бізнес, расказвае «Наша Ніва».
