«Кожны, хто адчувае сябе грамадзянінам Беларусі, мусіць удзельнічаць у беларускіх справах»: €20 тысяч сабралі магістраты на фінансаванне цікавых праектаў

Сто чалавек штомесяц скідваюцца па $10 — і ўжо маюць тысячу, за якую можна наняць спецыяліста для рэалізацыі патрэбных супольнасці ідэй. З такой простай арыфметыкі пачалася гісторыя «Беларускіх магістратаў» — праекта, які аб’ядноўвае беларусаў вакол супольнага фінансавання кнігавыдання, адукацыі і медыя.



