«Калі ў цябе малы бізнес — ты працуеш за ўсіх». Як беларуска Дар’я Цыбульская развівае хэнд-мэйд-праект Brusnika ў Нідэрландах

Беларуска Дар'я Цыбульская вядомая як вакалістка фолк-групы UNIA. Але ў Нідэрландах яна займаецца не толькі музыкай. Тут Дар'я развівае ўласны хэнд-мэйд-праект Brusnika — вырабляе сашэ з аліўкавага воску, соевыя свечкі ў гіпсавых падсвечніках і тэматычныя сезонныя калекцыі.