«Утрымліваць школу мне дапамагала праца ў стаматалогіі» — беларуска расказала, як вучыць дзяцей і дарослых музыцы ў Варшаве

Настаўніца музыкі Таццяна Галуза ў 2021 годзе разам з сям’ёй з’ехала з Беларусі — думала, што на месяц. Але месяц зацягнуўся на пяць гадоў. За гэты час Таццяна атрымала новую спецыяльнасць — стала гігіеністкай. А яшчэ — адкрыла ўласную TG Music & Voice Studio, дзе вучыцца каля 30 чалавек.