упрыгожанні

500 рублёў за пераплаўку старых упрыгажэнняў: беларуска адкрыла ў Мінску аўтарскую ювелірную майстэрню

Дызайнерка інтэр’ераў Анастасія заўсёды хацела ствараць ювелірныя ўпрыгажэнні, але толькі чатыры гады таму адважылася пайсці на прыватныя курсы ювеліраў. І цяпер у яе ўласная ювелірная майстэрня ў Мінску, дзе яна пераплаўляе старыя пярсцёнкі, парваныя ланцужкі і залатыя каронкі ў аўтарскія ўпрыгажэнні.