Чым займаецца беларускі бізнес на польскім Падляшшы?

Паводле звестак Centralny Ośrodek Informacji Gospodarczych, на канец 2024 года ў Падляскім ваяводстве было зарэгістравана 840 кампаній з беларускім капіталам — гэта 11,18% ад агульнай колькасці беларускіх кампаній у Польшчы, піша журналіст Вадзім Сеховіч у сваім Telegram-канале.

Топ-25 найбуйнейшых беларускіх бізнесаў у ваяводстве пачынаецца з аўтаперавозчыка Azonik, былога ўдзельніка холдынга APS беларуска-расійскага бізнесмена Васіля Смятаніна.

Другое месца заняў хімічны і газавы трэйдар WGT Group, 50% у якім належыць беларусу Аляксею Навіцкаму.

Трэцяе месца — у дыстрыб’ютара FMCG-асартыменту Komtec. Яго ўласнікі — Ілья Каралевіч, Аляксей Карабан і Дзмітрый Ермалоўскі.

На чацвёртым месцы — кампанія Bilax, якая ў 2023 годзе ўзначальвала рэйтынг беларускага бізнесу ў Падляскім ваяводстве. Гэтая кампанія з’яўляецца часткай транспартнай Belsys Group, якой валодае чацвёрка бізнесменаў — Андрэй Новікаў, Андрэй Куніцкі, Валянцін Сямёнаў і Яўген Гулевіч.

Пяты радок займае лагістычная кампанія Bagat братоў Яўгена і Аляксандра Боханаў і Яўгена Турава.

Агулам ТОП-25 абнавіўся за год больш чым напалову — на 13 кампаній. Сярод навічкоў таксама, напрыклад, яшчэ адзін «смятанінскі» бізнес BIRC Transport і найбуйнейшы сэрвіс па дастаўцы ў Беларусь замоўленых тавараў з Польшчы і ЕС Privoz. Два такія ж сэрвісы, Cenabud і Gormat Trade, па выніках 2024-га, наадварот, пакінулі спіс.

Вось так выглядае ўвесь ТОП-25 бізнесаў беларусаў у польскім памежным ваяводстве (кампаніі, у якіх доля грамадзян Беларусі складае не менш за 25%):

  1. Azonik (Беласток, транспарт і лагістыка)
  2. WGT Group (Беласток, гандаль)
  3. Komtec (Беласток, гандаль)
  4. Bilax (Беласток, транспарт і лагістыка)
  5. Bagat (Беласток, транспарт і лагістыка)
  6. BGT (Беласток, транспарт і лагістыка)
  7. Rihami Chleb (Беласток, гандаль)
  8. Privoz (Беласток, гандаль)
  9. Biol (Беласток, паслугі)
  10. Expi Group (Беласток, гандаль)
  11. Bortgroup (Беласток, гандаль)
  12. Transexpedition Polska (Беласток, транспарт і лагістыка)
  13. BIRC Transport (Беласток, транспарт і лагістыка)
  14. Beleks Bialystok PL (Беласток, транспарт і лагістыка)
  15. EG Logistics (Беласток, транспарт і лагістыка)
  16. Balttrans (Беласток, гандаль)
  17. Miwada (Беласток, паслугі)
  18. Optix Abadowski i wspólnicy (Хорашч, гандаль)
  19. В-Trans (Беласток, транспарт і лагістыка)
  20. TAC Logistic (Беласток, транспарт і лагістыка)
  21. Euroway Truck (Беласток, транспарт і лагістыка)
  22. JP Company (Беласток, гандаль)
  23. K.A.Trading (Беласток, гандаль)
  24. Fast Cargo Lines (Беласток, транспарт і лагістыка)
  25. JT Logistic (Беласток, транспарт і лагістыка)

Напісаць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *