«На жаль, многія людзі нават не ведаюць слова „барэльеф“». Як беларуска стварае творы мастацтва з гіпсу

Анастасія Кергет пасля заканчэння ўніверсітэта два гады працавала юрыстам у Беларусі. Потым зразумела, што юрыспрудэнцыя — гэта не яе. Беларуска занялася стварэннем барэльефаў. Яе працы ўпрыгожваюць некалькі беларускіх чыгуначных вакзалаў, а цяпер майстрыня афармляе рэстараны і медыцынскія цэнтры ў Польшчы.

