інвестыцыі

Біятэх-стартап Gero, у які інвеставаў беларускі ІТ-прадпрымальнік Юрый Мельнічак, прыцягнуў яшчэ $17 млн

Стартап Gero, які распрацоўвае лекі супраць старэння і ўзроставых захворванняў з дапамогай штучнага інтэлекту і фізічных мадэляў, прыцягнуў $17 млн новага фінансавання. У выніку агульная сума прыцягнутага акцыянернага капіталу кампаніі дасягнула $34 млн.

Zubr Capital інвестуе ў Soloband Games — распрацоўшчыка гульні World Tour Merge

Soloband Games мае больш за мільён спампоўванняў, ацэнку 4.8 ад карыстальнікаў, а таксама стабільны рост выручкі. У студыі зараз працуе 25 спецыялістаў, а на раннім этапе кампанію падтрымалі былыя топ-менеджары Melsoft Games Андрэй Яранцаў і Аляксандр Шыляеў.