ТОП 25 бізнесаў, якія куплялі і прадавалі беларусы ў Польшчы за апошнія два гады

Выява згенеравана Nano Banana

Больш за 150 M&A-здзелак у Польшчы з удзелам беларусаў, у выніку якіх змяніўся ўладальнік кантрольнай долі ў бізенесу, налічыў за перыяд 2025 і тры кварталы 2026 года эканамічны журналіст Вадзім Сеховіч.

Аналізаваліся здзелкі беларускіх інвестараў, якія маюць кампаніі ў Польшчы — пры гэтым аб’ектам іх інтарэсу маглі быць актывы за межамі польскага рынку. Улічваліся толькі тыя продажы кампаній, у выніку якіх іх удзельнікі атрымлівалі як мінімум 51% у капітале (але за выключэннем відавочных транзакцый на карысць сваякоў і топ-менеджараў).

У ТОП 25 не патрапілі даволі шматлікія ў транспартна-лагістычнай галіне «перадачы» мажарытарных доляў (76% і вышэй) на «калектыўныя адрасы» ў Бялай Падляскай і Беластоку, уладальнікамі якіх з’яўляюцца некалькі беларусаў, якія маюць польскае грамадзянства. Як адзначае Вадзім Сеховіч, такая юрыдычная маніпуляцыя спатрэбілася транспартнікам, каб захаваць бізнес на рынку ЕС пасля ўвядзення ў 2024 годзе санкцый для кампаній з беларускімі або расійскімі заснавальнікамі.

ТОП 25 M&A-здзелак беларускіх інвестараў у Польшчы

1. Газавы тэрмінал аператара Alpetrol у Нараўцы

Аляксей Навіцкі (Беларусь/Польшча, WGT Group) — у польскага ўладальніка Grupa OniCo Славаміра Шчотка.

2. Газатрэйдар і газавы тэрмінал Glob-Terminal у Braniewo

Аляксандр Івановіч (Беларусь/Польшча, Centrumgaz) — у Сарда Сардарава (Расія/Кіпр).

Фота: glob-terminal.pl

3. Вытворца шклашарыкаў Weissker (Грайц, Германія)

Дзмітрый Чарненка (Беларусь/Польшча, Kontur Group) — у нямецкіх уласнікаў Weissker.

4. Трэйдар запчастак і лагістычны комплекс SP Europe (Варшава)

Пол Боксма (Нідэрланды) — у беларускіх уладальнікаў ГК «Армтэк» Вадзіма і Алега Грынкевічаў.

5. Аўтатранспартная кампанія DSPL (Варшава)

Ніколаз Гегучадзэ (Грузія) — у беларусаў Барыса Клімася, Таццяны Бразоўскай, Віталя Пушкіна.

6. Музычны сэрвіс Hangout.fm (Маямі, ЗША)

Ілья Лясун, Андрэй Аўсіевіч, Дзмітрый Камароўскі (Беларусь, GRAI) — у амерыканскай кампаніі Turntable Labs.

7. IT-кампанія Vi-Mera (Варшава)

Аляксандр Хоміч (Беларусь, AndersenLab Group) — у беларусаў Дзмітрыя Панка і Ніны Забелавай.

8. Аўтатранспартная кампанія Azonik (Беласток)

Ніколаз Гегучадзэ (Грузія) — у Васіля Смятаніна (Беларусь/Расія, «СДС-Транс»).

9. Чыгуначны перавозчык з рухомым саставам Eurotrans (Małaszewicze)

Адзін з найбуйнейшых сусветных кантэйнерных перавозчыкаў MSC (Італія) — у Марыі Беланогавай (Беларусь/Чэхія, Tacon).

10. Аўтагандлёвы бізнес Oceantrade (Радам)

Вольга Гіркоўска (Латвія) — у беларуса Ігара Чабатарэнка.

11. Сетка з 13 крам Samsung Brand Store (Варшава, Уроцлаў, Познань, Катавіцы, Лодзь і Шчэцін)

Сяргей Касцевіч (Беларусь/Кіпр, ASBIS Group) — у польскага ўладальніка кампаніі Matrix Media Пятра Віры.

12. Кармавы трэйдар Soytex (Варшава)

Эдгарс Бушынскіс (Латвія, Riagro) — у беларускага ўладальніка ГК Soytex Яўгена Коктыша.

13. Аўтадылер Autogood (Ламянкі)

Сяргей Бялоў (Малдова) — у беларуса Ігара Новікава.

Фота: autogood.pl

14. Сэрвіс па дастаўцы сушы на тэрыторыі Польшчы Sushipak (Варшава)

Мікіта Муха (Польшча, Sushipak Operations) — у беларуса Максіма Вараб’ёва.

15. Трэйдар дзіцячых цацак Polesie Poland (Бяла Падляска)

Уладзімір Васілёнак (Беларусь/Ізраіль, ГК Dream Makers) — у беларусаў Андрэя Гольцмана, Пятра і Уладзіміра Ківакаў («ВП Палессе»).

16. Аўтатранспартная кампанія Rayteam (Варшава)

Андрэй Бабрыцкі (Беларусь/Польшча) — у беларускіх уладальнікаў кампаній Teamster (Літва) і Raywestex (Літва).

17. Будаўнічая кампанія Urus Budownictwo (Быдгашч/Варшава)

Ніколаз Лежава (Грузія) — у беларуса Уладзіміра Сняцко.

18. Франшыза салонаў прыгажосці G.Bar (Варшава, Кракаў, Уроцлаў, Лодзь, Познань, Гданьск)

Наталля Нікіфарава (Украіна) — у Лаўры Ключнікавай (Беларусь/Чэхія, L.A. Global).

Фота: gbar.pl

19. Маркетплэйс Bygalamart (Asse, Бельгія)

Валерый, Алег і Вольга Сахашчыкі (Беларусь/Польшча, Sahaty) — у расійскага рытэйлера «Галамарт».

20. Інжынірынгавая кампанія Daks Holding (Катавіцы)

Леанід Ярамчук (Расія/Польшча, KML International Holding) — у беларуса Марціна Міхалоўскага.

21. Лагістычная кампанія Atlonstar (Уроцлаў)

Пётр Чайка (Польшча, TMR Group) — у Канстанціна Каралевіча (Беларусь/Літва, Saurena).

22. Забаўляльны клуб Angel’s Karaoke & Lounge Bar кампаніі WAD Group

Іван Расохін (Расія) — ва Уладзіміра Красулі (Беларусь).

23. Аўтатранспартная кампанія GoaTrans (Woskrzenice Duze)

Аляксандр Рышкевіч (Беларусь) — у Кірыла Борухава (Беларусь, Forever Young Kombucha).

24. Бар Legends кампаніі Legends (Варшава)

Аляксей Варонін (Беларусь, Gastrofan) — у брытанскага ўласніка Руса Грэма.

Фота: tripadvisor.com

25. IT-кампанія Prime Netto (Варшава)

Лілія Фядзец (Украіна) — у беларуса Віталя Сабалеўскага (сетка «Тры цаны»).

Хочаце расказаць гісторыю свайго бізнесу, ініцыятывы або працы? Пішыце нам! Будзем разам натхняць беларусаў рабіць карысныя справы для сябе і грамадства.

Напісаць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *