«Да балансу ў жыцці я ішла 20 гадоў». Беларуска са спісу Forbes пра бізнес у эпоху ШІ і жанчын у IT

Любоў Пашкоўская разам з двума сузаснавальнікамі у 2013 годзе запусціла праект Red Rock Apps, які пазней пераўтварыўся ў кампанію Verv. Сёння беларуская айцішніца жыве на Кіпры, акрамя бізнесу выхоўвае дзвюх дачок і развівае грамадскі праект пра жаночае лідарства Lead.Learn.Love. Пра пошук балансу паміж жыццём і кар’ерай, асаблівасці прадпрымальніцтва ў эміграцыі і ролю штучнага інтэлекту Любоў Пашкоўская распавядае спецыяльна для spravy.io.