Віктар Марціновіч выпусціў постапакаліптычны раман «Глыбіня»

Фота: gutenbergpublisher.eu

Новая кніга беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча «Глыбіня» вышла ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW. Паводле анонса, гэта вострасюжэтны постапакаліптычны раман з гісторыяй кахання і фіналам, які насамрэч — толькі пачатак.

Віктар Марціновіч стварыў напружаны і эмацыйны твор пра разлом, які праходзіць праз лёсы людзей. Тут ёсць досвед сыходу і яго цана, складаная этыка адносін паміж «сваімі» і «чужымі», унутраныя канфлікты, што не даюць спакою.

Фота: gutenbergpublisher.eu

«Што будзе з намі, калі мы раптам апынёмся па розныя бакі — краіны, гісторыі, уласнага жыцця?

Адна краіна расколваецца на «да» і «пасля». На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў.

Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча?»

Кніга мае 326 старонак і ў продажы з’явіцца 15 верасня.

Фота: facebook.com/hlybinia

Віктар Марціновіч як пісьменнік дэбютаваў у 2009 годзе, калі выдаў на рускай мове раман «Параноя». Продаж гэтай кнігі быў негалосна забаронены ўкнігарнях Мінска, а таксама ў інтэрнэт-краме oz.by. У чэрвені 2011 года быў Віктар прадставіў першы беларускамоўны раман «Сцюдзёны вырай», які мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў у друкаваным варыянце.

Далей выходілі раманы «Сфагнум», «Мова», «Возера радасці», «Ноч», «Рэвалюцыя», а у пачатку 2026 года ў Оксфардскім выдавецтве Routgledge па-ангельску выйшла кніга Віктара Марціновамі «Art of Mercy» — нон-фікш пра мастацтва праз прызму прыватнага, глыбока асабістага досведу.

Фота: facebook.com/victor.martinovich

Напісаць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *