творчасць

«А зубра забраць не хочаце?» Беларус спрабуе зарабіць у Польшчы на арт-аб’ектах з металу

Філіп працаваў у Беларусі ў галіне прамысловай металаапрацоўкі — да 2020 года меў уласную вытворчасць. Цяпер беларус у Варшаве стварае незвычайныя скульптуры пад творчым псеўданімам Filip Swansky і спрабуе манетызаваць гэтую дзейнасць.

«Сабе ў страту ніколі не працавала». У бабруйскай студыі прыгажосці робяць «шыццё сівізны», як у Аўстраліі

Вольга Кавальская пяць гадоў таму выкупіла ў Бабруйску салон прыгажосці, дзе сама працавала майстаркай. Маючы больш за 17 гадоў практыкі ў б'юці-сферы, яна развівае студыю пад уласным імем і выконвае самыя складаныя віды фарбавання валасоў.

«Пра чалавека, які амаль дайшоў да кропкі незвароту». Рэжысёрка Дар’я Каляда збірае €2500 на здымкі кліпа на новую песню Лявона Вольскага

Беларускі музыка Лявон Вольскі і рэжысёрка Дар'я Каляда запусцілі краўдфандынгавую кампанію для фінансавання здымак кліпа на новую песню «Пакідаем на потым». Агульны бюджэт праекта заяўлены ў памеры €2500, якія трэба сабраць да 15 кастрычніка.

«Мантаж і публікацыя відэа ў сацсетках займалі 8-10 гадзін». Беларус працуе на смеццевозе, а ў вольны час вядзе блог пра баскетбол па-беларуску

Яўген пачаў цікавіцца баскетболам яшчэ ў школе. Тры гады таму ён вырашыў здымаць відэа і весці блог «Пра баскетбол па-беларуску». І працягвае гэта рабіць выключна на энтузіязме.

«Усё магчыма, калі гэтага па-сапраўднаму хочаш». Беларуска кінула стабільную працу і пачала праводзіць музычныя вечары ў Варшаве

Аляксандра Касяновіч, івэнт-прадзюсерка і рэжысёрка, два гады таму вырашыла сысці з працы, каб рэалізаваць мару — адкрыць прастору для таленавітых людзей. Без каманды вясной 2026 года яна запусціла праект «Гасцёўня» — музычныя імерсіўныя вечары ў Варшаве. Ужо адбылося два івэнты, дзе прагучала аўтарская прафесійная музыка і асабістыя гісторыі артыстаў па тэме вечароў, а госці не толькі ўдзельнічалі, але і частаваліся хатнім хлебам, які выпякае Аляксандра.

«Я ніколі ў жыцці столькі не працаваў». Як паспяховы андэграўндны музыка Tobikz стаў кур’ерам на «карчы» ў Гдыні

Калі ў канцы 2010-х вы наведвалі івенты «Цемра» ці тусоўкі ў ОК16, то напэўна ведаеце гэтае імя. Тэхна-прадзюсар Tobikz выпускаўся на еўрапейскіх лэйблах накшталт Finder і Wicked Waves і дзяліў студыі з нямецкімі і ўкраінскімі артыстамі. Але цяпер яго рэальнасць іншая: пасля ўкраінскага Майдана 2014 года, беларускіх пратэстаў і пераезду ў Польшчу ён праводзіць па 14–16 гадзін за рулём «карча», развозячы замовы па Гдыні і яе аколіцах.

Піксельны зубр і старадаўні «гаджэт»: як будзе выглядаць беларускі стэнд на Web Summit 2026 у Лісабоне

Крэатыўнае агенцтва Vondel Digital прадставіла абноўленую візуальную канцэпцыю прасторы беларускага стэнда Belarusians Worldwide на найбуйнейшай сусветнай тэхналагічнай канферэнцыі Web Summit 2026, якая пройдзе з 9 па 12 лістапада ў Лісабоне. У дызайне пераасэнсаваны традыцыйныя нацыянальныя матывы праз прызму лічбавай эпохі.

Віктар Марціновіч выпусціў постапакаліптычны раман «Глыбіня»

Новая кніга беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча «Глыбіня» вышла ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW. Паводле анонса, гэта вострасюжэтны постапакаліптычны раман з гісторыяй кахання і фіналам, які насамрэч — толькі пачатак.

Беларускі распрацоўваюць карты Таро з выцінанкай — праект ужо размешчаны на Kickstarter

На краўдфандынгавай платформе Kickstarter рыхтуецца да запуску праект аўтарскай калоды карт «Таро Выцінанка: беларуская калода, выразаная з паперы». Ствараюць іх дзве беларускі — майстрыня выцінанкі Вольга Бабурына (Palunisa) і таролаг і пісьменніца Наталля.

«Лічыцца, што дзецям прасцей у эміграцыі, але гэта не заўжды так». Беларуска выдала дзіцячую кніжку «Не на сваім месцы»

Ілюстратарка і аўтарка Таццяна Багданава напісала, намалявала і выдала аўтарскую кнігу «Не на сваім месцы» — для тых, хто вымушаны быў пакінуць дом і хто адчуваў сябе пасля пераезду як галоўная гераіня — малечай у вялікім незразумелым свеце.