бар

«Каб прагарэць, трэба вельмі-вельмі пастарацца»: як беларускія журналісты рыхтуюцца адкрыць бар «Рэдакцыя»

Галоўны рэдактар беларускага медыя Reform.news Фёдар Паўлючэнка цяжка ўздыхае, калі чуе пытанне пра адкрыццё бара «Рэдакцыя». Ён ужо некалькі месяцаў гатовы прымаць гасцей, але чыноўніца з санстанцыі патрабуе, каб каля барнай стойкі абавязкова была шафка. А інспектару-электрыку не спадабаліся колеры, якімі ў дакументацыі пазначаныя люстры.

«Вялікі гонар — быць проста барам каля дома»: Глеб з «Кармы» пра факапы, палітыку і новы бізнес

Karma Crew — вядомае тусовачнае беларускае месца ў Варшаве. Саўладальнік установы Глеб Кавалёў жартам называе яго «барам у дзірцы пад мостам». Ужо пяты год сюды прыходзяць турысты і эмігранты розных узростаў і прафесій — каб паразмаўляць і выпіць піва, таннага ці дарагога.

«Бар — гэта філасофія і матэматыка». Як беларускі White Crow знайшоў сваю нішу ў Варшаве і чаму гастранамія — гэта не пра ілюзіі

Сузаснавальнік White Crow Craft Beer&Kitchen Макс Бяляеў раскладае эканоміку гастрабізнесу: колькі можа каштаваць адкрыццё бара ў Варшаве і чаму рынак крафтавага піва ў Польшчы перажывае не найлепшыя часы.