Літва

«Нельга ўзяць старую бізнес-мадэль і пераехаць у Еўропу». Беларуска дапамагае прадпрымальнікам адаптавацца ў Літве і ЕС

Наталля Цадроўская дапамагае іншым бізнесам маштабавацца і развівацца ў Літве і ЕС, а таксама развівае сваё рэкрутынгавае агенцтва — яго стварыла пасля шматлікіх просьбаў прадпрымальнікаў, якія не маглі знайсці патрэбных спецыялістаў і супрацоўнікаў.

Колькі мільёнаў еўра зарабілі беларусы на транспарце і лагістыцы ў Літве?

Сукупная выручка 20 найбуйнейшых транспартна-лагістычных кампаній з беларускім капіталам у Літве па выніках 2025 года вырасла на 12,4% і дасягнула €163,5 млн. Пры гэтым агульны аб’ём гэтай нішы ацэньваецца ў €175 млн.

Практычны даведнік па стартапах для беларусаў падрыхтавалі студэнты Школы эканомікі і бізнесу BISEB

У даведніку расказваецца, як валідаваць бізнес-ідэю і пацвердзіць рынкавы попыт, сфармаваць каманду і замацаваць дамоўленасці, а таксама вырашыць адміністрацыйныя, юрыдычныя і фінансавыя пытанні.

Тавараў на €30 тысяч: як беларус прадае сувеніры ў цэнтры Вільні

Пару гадоў таму ў Вільні Зміцер і Вольга Фурманавы адкрылі беларускую краму хэнд-мэйд тавараў KROPKA. Яны паспяваюць не толькі весці бізнес, але і ўтрымліваць творчую прастору, дзе ўжо прайшло да дзвюх соцень імпрэзаў.