Сузаснавальнік Perplexity Дзяніс Ярац, рэжысёрка Дар’я Жук і іншыя беларускія прафесіяналы з усяго свету сустрэнуцца ў Варшаве 14 лістапада на Future Leaders Forum & Gala

Future Leaders Forum & Gala ладзяць у Варшаве 14 лістапада Школа кампетэнцый і BFLA. Удзень гэта будзе форум без панэльных дыскусій і доўгіх дакладаў, а ўвечары адбудзецца закрытая гала-вечарына ў гонар удзельнікаў спіса Next 35.

Удзел у форуме бясплатны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя на сайте next35.co.

«Свет хутка змяняецца. З’яўляюцца прафесіі, якіх яшчэ ўчора не існавала, звыклыя шляхі вядуць у нечаканыя месцы, а гатовых маршрутаў усё менш. Беларускія прафесіяналы цяпер раскіданыя па ўсім свеце, і перад многімі стаіць агульнае пытанне: як і куды рухацца далей. Форум збірае іх у адной залі, каб хаця б на адзін дзень перастаць шукаць адказы паасобку», — заяўляюць арганізатары.

Сёлета Школа кампетэнцый і BFLA запусцілі праект Next 35. Гэта першы штогадовы спіс 35 маладых беларусаў і беларусак з усяго свету, якія будуюць кар’еру і ствараюць праекты на міжнародным узроўні. Спіс складаецца з 7 катэгорый: «узыходныя зоркі», «уплыў», «інаватары», «стваральнікі», «крэатары», «мастакі», а таксама «навука і мысляры».

«Next 35 — гэта не конкурс і не рэйтынг. Тут не вызначалі пераможцаў, а адзначалі тых, хто ўжо ў руху».

За падбор удзельнікаў адказвалі адвайзеры — профільныя эксперты з розных галін. Сярод іх — сузаснавальнік EPAM Systems Леанід Лознер, музычны прадзюсар Мікалай Скробат, сузаснавальніца Verv Любоў Пашкоўская, Юрый Папоў з Гарвардскай медыцынскай школы і рэжысёрка Дар’я Жук.

14 лістапада на Future Leaders Forum & Gala у вялікай залі з удзельнікамі і экспертамі Next 35 можна будзе сустрэцца асабіста.

Што будзе на форуме?

Дзённая праграма форума пачнецца а 13:30 у Kultura Wysoka (Szwedzka 2, Warszawa) і пройдзе ў фармаце кароткіх гісторый, сесій Q&A і адкрытых размоў, да якіх зможа далучыцца кожны.

Падзеі разгорнуцца на дзвюх пляцоўках:

  • На галоўнай сцэне прагучаць досвед і кейсы з розных індустрый, showcase бізнес-, навуковых, тэхналагічных і арт-праектаў ад удзельнікаў Next 35.
  • У Relax Zone будуць нефармальныя размовы, стэндапы, а таксама разборы асабістага брэнду беларускіх celebrities & founders ад Алены Козуб (Global Brand & Communications leader) ды жывое шоу ад Максіма Паршуты і Насці Рагатко.

У перапынках удзельніцы і ўдзельнікі змогуць наведаць партнёрскія зоны, актыўнасці і завесці новыя знаёмствы.

Хто спікеры?

Адкрые форум рэжысёрка і адвайзерка Next 35 Дар’я Жук. На фінале на сувязь з залай выйдзе сузаснавальнік і CTO Perplexity Дзяніс Ярац, які адкажа на пытанні пра жыццё і тэхналогіі.

Таксама на галоўнай сцэне сваімі гісторыямі пра тое, як ранні рэлакейт стаў кар’ерным трамплінам і як перасабраць сябе ў новым кантэксце, падзеляцца:

  • відэаграфка Дар’я Загорская,
  • архітэктар венскага бюро trans_city Раман Лявошка,
  • сузаснавальніца digital-агенцтва Fands Алеся Шчарбіна,
  • заснавальнік Terra Group і суарганізатар Tech Race Віталь Крыўко,
  • Director of Engineering у Deel Мікіта Манічаў ды іншыя.

Свае праекты пакажуць декар-навуковец Улад Церашэнка, фотамастачка Саша Вялічка і іншыя фіналісты, а даследчык Periodic Labs і аўтар механізму ўвагі ў нейрасетках Дзмітрый Багданаў падключыцца анлайн з Канады.

Акрамя асноўнай праграмы, запланаваныя шпацыры па беларускай Варшаве, нефармальныя сустрэчы і нэтворкінг — сачыць за абнаўленнямі можна на сайце next35.co і ў сацсетках арганізатараў.

Увечары арганізатары правядуць для ўдзельнікаў спіса Next 35, адвайзераў, партнёраў і запрошаных гасцей закрыты гала-вечар. У праграме — цёплае ўшанаванне фіналістаў, жывы музычны сэт і afterparty.

ШКОЛА КАМПЕТЭНЦЫЙ
Адукацыйны праект і супольнасць для беларусаў і беларусак, якія развіваюць навыкі дзеля прафесійнага росту і грамадскіх змен: курсы і інтэнсівы, хакатоны, ментарскія праграмы.

BFLA (Belarus Future Leadership Award)
Беларуская прэмія для маладых лідараў, прадпрымальнікаў, даследчыкаў і аўтараў ідэй, якія ўплываюць на будучыню. Вакол прэміі развіваюцца форум і глабальная супольнасць маладых беларускіх прафесіяналаў.

Напісаць каментар

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *