адзенне

«За 5 гадоў ніводная дзяўчына не была задаволеная сваёй знешнасцю». Як беларуска развівае ўласны брэнд бялізны ў Польшчы

«Калі будзеш дрэнна вучыцца, то станеш швачкай-матарысткай», — цяпер з цеплынёй успамінае словы таты Дар'я Сідаркевіч, для якой гэта насамрэч стала прафесіяй мары. Але каб ажыццявіць гэтую мару, трэба было вывучыцца на бухгалтарку, пераехаць у іншую краіну і цалкам перакваліфікавацца.

«Птушкі не ведаюць межаў». Беларуска закрыла брэнд адзення ў Беларусі і зноў пабудавала яго ў эміграцыі

Брэнд Something Special быў папулярны ў Беларусі сваімі крэатыўнымі прынтамі і надпісамі. Але ў 2021 годзе яго фаўндарка Марына Кузняцова з’ехала з Беларусі, і вытворчасць закрылася. Рэінкарнацыя брэнда ў Польшчы была складанай, доўгай і дарагой.

«Мы з мамай — маньячкі пражы». Беларуска з’ехала з Мінска ў Краснасельскі і запусціла брэнд вязанага адзення і аксесуараў

Таццяна Рышкель з дыпломам таваразнаўцы два гады працавала ў мінскім ЦУМе ў аддзеле жаночага адзення, потым 10 гадоў прадавала парфумерыю. Вывучылася на франтэнд-распрацоўшчыка, але ІТ-спецыялістам не стала — вырашыла з’ехаць з Мінска ў Краснасельскі і заняцца вязаннем. Разам з мамай…

«Наймаць кватэру ў Варшаве на гэтыя грошы ўсё яшчэ немагчыма». Заснавальнікі Znivien расказалі, як зарабляюць на беларускіх прынтах

Беларусы Уладзімір Маляўка і Павал Дзяркач ужо пяты год развіваюць беларускі крэатыўны брэнд адзення Znivien. Спецыяльна для spravy.io Уладзімір расказаў пра тое, чаму цяпер ім прыходзіцца цалкам адмовіцца ад продажаў у Беларусі і чаму не атрымалася выйсці з крэатыўнымі прынтамі на антываенную расійскую аўдыторыю.