стартап

«Жанчыны занадта доўга чакалі тэхналогій, якія разумеюць іх цела». Google Health стаў стратэгічным інвестарам Flo Health

Платформа для жаночага здароўя Flo Health, заснаваная беларускімі ІТ-прадпрымальнікамі Юрыем і Дзмітрыем Гурскімі, і падраздзяленне Google Health заключылі пагадненне аб шматгадовым стратэгічным партнёрстве.

Дзікі Захад для беларускага ІТ: Леанід Лознер расказаў, як у 90-я ствараўся EPAM

Постсавецкая Беларусь нагадвала амерыканскі Дзікі Захад — такую паралель правёў на канферэнцыі BelTech 4.0 у Варшаве сузаснавальнік кампаніі EPAM Леанід Лознер, які ўпершыню за 15 гадоў выступіў публічна.

«Падпіска акупіцца, калі дзякуючы Staaamp вернецца хаця б адзін пастаянны госць». Беларусы запусцілі ў Польшчы дадатак для павышэння лаяльнасці кліентаў

Павел Вараўка разам з сябрам Мікітам ужо некалькі гадоў распрацоўвае дадатак Staaamp для польскага рынку. З яго дапамогай кліенты ўстаноў могуць збіраць пячаткі за візіты і атрымліваць бонусы, а бізнесы — знаходзіць лаяльных гасцей.

«Эмігранты адчуваюць востры дэфіцыт „свайго“ асяроддзя». Беларусы запусцілі ў Варшаве сэрвіс для знаёмстваў і нэтворкінгу без «крынжу»

Некалькі гадоў таму Сіланцій і Аня пераехалі з Мінска ў Варшаву: Аня ўжо атрымала ступень бакалаўра ў галіне IT-інжынерыі (Java), а Сіланцій вывучае клінічную псіхалогію на непадзельнай магістратуры. Разам яны прыдумалі праект Human Algorythm — сэрвіс разумнага нэтворкінгу ў Варшаве.

ШІ-коўч, які дапамагае зрабіць кар’еру: беларуска прэзентавала на Product Hunt стартап AINA

Тэхналагічны стартап AINA, заснаваны беларускай Наталляй Міхнавец, сёння прадставіў свой прадукт на міжнароднай платформе Product Hunt. Сэрвіс AINA пазіцыянуецца як персанальны кар'ерны коўч на базе штучнага інтэлекту, які дапамагае спецыялістам зразумець, што можа перашкаджаць іх пошуку працы, палепшыць прафесійны профіль і падрыхтавацца да сумоўяў.

Цяпер ШІ дапамагае прадказваць дождж: стартап Rainbow Weather з беларускімі каранямі знайшоў спосаб палепшыць прагноз надвор’я

Стартап Rainbow Weather, які заснавалі беларускія ІТ-прадпрымальнікі Аляксандр Мацвеенка і Юрый Мельнічак, прапанаваў дапоўніць традыцыйныя радарныя звесткі ШІ-аналізам спадарожнікавых здымкаў.

Спартыўны «мэтч» за $20 тысяч. Беларус стварыў аплікацыю, якая дапамагае знайсці партнёра ў спорце

Беларус Ілья Краснагір зарусціў стартап Opponent — мабільную аплікацыю, якая аб'ядноўвае аматараў спорту: дазваляе знайсці суперніка для гульняў альбо трэнера ў сваёй мясцовасці.

Практычны даведнік па стартапах для беларусаў падрыхтавалі студэнты Школы эканомікі і бізнесу BISEB

У даведніку расказваецца, як валідаваць бізнес-ідэю і пацвердзіць рынкавы попыт, сфармаваць каманду і замацаваць дамоўленасці, а таксама вырашыць адміністрацыйныя, юрыдычныя і фінансавыя пытанні.

Біятэх-стартап Gero, у які інвеставаў беларускі ІТ-прадпрымальнік Юрый Мельнічак, прыцягнуў яшчэ $17 млн

Стартап Gero, які распрацоўвае лекі супраць старэння і ўзроставых захворванняў з дапамогай штучнага інтэлекту і фізічных мадэляў, прыцягнуў $17 млн новага фінансавання. У выніку агульная сума прыцягнутага акцыянернага капіталу кампаніі дасягнула $34 млн.

Беларускія стартаперы распавялі, як з нуля стварыць стартап і паспяхова яго прадаць

У маі 2026 года паўднёвакарэйская кампанія DelightRoom закрыла здзелку па куплі Noji — дадатку для навучання з дапамогай флэш-картак. Гэты праект запусцілі ў 2020 годзе беларусы Андрэй Бандарэнка і Максім Абрамчук, а таксама Даніл Гантоўнік з Літвы. За амаль шэсць гадоў без знешніх інвестыцый стартап прыцягнуў больш за 6 млн карыстальнікаў, набраў 100 000 актыўных падпісчыкаў і выйшаў на гадавую выручку ў $4 млн.