Навіны

«Лічыцца, што дзецям прасцей у эміграцыі, але гэта не заўжды так». Беларуска выдала дзіцячую кніжку «Не на сваім месцы»

Ілюстратарка і аўтарка Таццяна Багданава напісала, намалявала і выдала аўтарскую кнігу «Не на сваім месцы» — для тых, хто вымушаны быў пакінуць дом і хто адчуваў сябе пасля пераезду як галоўная гераіня — малечай у вялікім незразумелым свеце.

Колькі мільёнаў еўра зарабілі беларусы на транспарце і лагістыцы ў Літве?

Сукупная выручка 20 найбуйнейшых транспартна-лагістычных кампаній з беларускім капіталам у Літве па выніках 2025 года вырасла на 12,4% і дасягнула €163,5 млн. Пры гэтым агульны аб’ём гэтай нішы ацэньваецца ў €175 млн.

Цяпер ШІ дапамагае прадказваць дождж: стартап Rainbow Weather з беларускімі каранямі знайшоў спосаб палепшыць прагноз надвор’я

Стартап Rainbow Weather, які заснавалі беларускія ІТ-прадпрымальнікі Аляксандр Мацвеенка і Юрый Мельнічак, прапанаваў дапоўніць традыцыйныя радарныя звесткі ШІ-аналізам спадарожнікавых здымкаў.

«Тры кроплі» ў мора беларускасці. Наталка Хвоя збірае сродкі на выданне кнігі

Беларуская паэтка і мастачка Наталка Хвоя (Наталля Бордак) збірае сродкі на публікацыю паэтычнага зборніка «Тры кроплі», які плануе выдаць RozUM Media напачатку верасня. Меркаваны наклад — 200 асобнікаў.

Хто пастаўляе польскія яблыкі і грушы ў Беларусь? Топ-7 найбуйнейшых садавінагароднінных аптавікоў Польшчы, заснаваных беларусамі

Эканамічны журналіст Вадзім Сяховіч прааналізаваў фінансавыя паказчыкі польскіх трэйдараў садавіны і гародніны і апублікаваў у сваім Telegram-канале топ-7 найбуйнейшых аптавікоў з беларускім капіталам.

«За гадзіну пад’ехала 7 аўтамабіляў». Пастаральныя фота салігорскіх авечак завірусіліся ў Threads, але фермеры не ўзрадаваліся такой папулярнасці

Авечая ферма ў ціхай вёсцы Півашы Салігорскага раёна нечакана сутыкнулася з ажыятажам з боку беларусаў. Фотаздымкі авечак, што свабодна пасуцца на фоне індустрыяльнага пейзажу — манументальных салігорскіх солеадвалаў, — набралі ў Threads дзесяткі тысяч праглядаў і прывабілі на ферму людзей, якія таксама захацелі зрабіць прыгожыя фота для сацсетак. Аднак уладальнікі фермы не ўзрадаваліся турыстам і перакрылі пад’язную дарогу.

Беларусы прадалі «порцый дабра» на €1,3 млн

Вытворца здаровых снэкаў Pure Life, заснаваны беларусамі ў Польшчы, упершыню за сваю амаль васьмігадовую гісторыю пераадолеў адзнаку ў €1 млн гадавой выручкі ў 2025 годзе. Кампанія займаецца выпускам натуральных садавіна-ягадных ласункаў пад брэндам Porcja Dobra.

Беларусы надрукавалі турыстычны гайд па Кракаве і ўжо прадалі больш за 100 асобнікаў

Кракаўскі блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Саша Мулінская распрацавалі і выдалі «Вайбовы гайд па Кракаве» на беларускай мове. За першы месяц пасля запуску ўжо прададзена больш за 110 друкаваных асобнікаў.