Навіны

Яшчэ адзін беларускі след у ШІ: ChatOn увайшоў у ТОП-10 генератыўных ШІ-аплікацый

У шэраг найбольш вядомых у свеце ШІ-сэрвісаў, заснаваных беларусамі, цяпер уваходзіць не толькі Perplexity, дзе сузаснавальнікам і CTO з'яўляецца ўраджэнец Гомеля Дзяніс Ярац, але і чат-бот ChatOn AI, запушчаны ў пачатку 2023 года беларускім бізнесоўцам Сяргеем Алісеенкам.

«Хацелі пагуляць у Alias, але не знайшлі аплікацыю з беларускімі словамі». За $15 беларус навайбкодзіў сваю версію папулярнай гульні ў словы

Алесь, які працуе менеджарам у IT-стартапе, аднойчы з кампаніяй беларускамоўных сяброў захацеў згуляць у папулярную гульню Alias, дзе трэба тлумачыць адзін аднаму словы, выкарыстоўваючы сінонімы, антонімы і падказкі, але не называючы само слова. Беларус так і не змог знайсці мабільную аплікацыю з беларускімі словамі. І тады вырашыў стварыць сваю.

«Амерыканская мара» па-беларуску: трое ўраджэнцаў Беларусі ўвайшлі ў рэйтынг Forbes паспяховых імігрантаў ЗША

У рэйтынг Forbes самых паспяховых імігрантаў у гісторыі сучасных ЗША увайшлі прадпрымальнік Ігар Тульчынскі, стартапер Дзяніс Ярац і алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут.

500 рублёў за пераплаўку старых упрыгажэнняў: беларуска адкрыла ў Мінску аўтарскую ювелірную майстэрню

Дызайнерка інтэр’ераў Анастасія заўсёды хацела ствараць ювелірныя ўпрыгажэнні, але толькі чатыры гады таму адважылася пайсці на прыватныя курсы ювеліраў. І цяпер у яе ўласная ювелірная майстэрня ў Мінску, дзе яна пераплаўляе старыя пярсцёнкі, парваныя ланцужкі і залатыя каронкі ў аўтарскія ўпрыгажэнні.

Беларусы сталі менш купляць беларускіх кніг? Выдавецтва апублікавала сумную статыстыку

Выдавецтва «Янушкевіч» падзялілася вынікамі працы за першае паўгоддзе 2026 года: у гэты час установа спрабавала змяніць стратэгію і зрабіць стаўку на «жорсткую рацыяналізацыю» выдаткаў, захаванне існуючай чытацкай аўдыторыі і рэалізацыю раней выдадзеных кніг.

У Беларусі запускаюць сэрвіс імгненных QR-плацяжоў «КРОК»

Нацыянальны банк Беларусі прэзентаваў «КРОК» — нацыянальны плацёжны сэрвіс, праз які можна імгненна плаціць за тавары і паслугі наўпрост з банкаўскага рахунку, без выкарыстання плацёжных картак. Такім чынам Нацбанк разлічвае зменшыць залежнасць ад замежных плацёжных сістэм.