Эксклюзіўныя матэрыялы

«Хацелі пагуляць у Alias, але не знайшлі аплікацыю з беларускімі словамі». За $15 беларус навайбкодзіў сваю версію папулярнай гульні ў словы

Алесь, які працуе менеджарам у IT-стартапе, аднойчы з кампаніяй беларускамоўных сяброў захацеў згуляць у папулярную гульню Alias, дзе трэба тлумачыць адзін аднаму словы, выкарыстоўваючы сінонімы, антонімы і падказкі, але не называючы само слова. Беларус так і не змог знайсці мабільную аплікацыю з беларускімі словамі. І тады вырашыў стварыць сваю.

«Мая кніга каштуе €20 — гэта шмат». Насця Рагатко расказала, колькі можа зарабіць на самвыдаце

Журналістка і спецыялістка па камунікацыях Насця Рагатко напісала і самастойна выдала кнігу «Насі з сабой» — іранічны аўтафікшн з апавяданнямі, «ад якіх захочацца жыць з прыняццем таго, хто ты і адкуль».

«Зефір — слабое месца беларусаў, і мы па ім б’ем». Сямейная пара беларусаў з Познані не спіць па начах, каб прадаваць настальгію

Пра тое, як гэта — абеларушчваць слодычы, саромецца ставіць на свае прадукты высокія кошты і ўвесь час эксперыментаваць — расказаў стваральнік брэнду «Каларыт» Анатоль Глембоцкі.

«Уклалі $300 тысяч толькі ў адкрыццё». Станіслаў Батурчык расказаў пра рэлакацыю BurgerLab з Мінска ў Варшаву

Уладальнік BurgerLab Станіслаў Батурчык расказаў пра тое, чаму давялося цалкам перагледзець меню, як падатковая сістэма прымусіла скараціць штат і праз якія фінансавыя крызісы прайшла каманда, каб нарэшце выходзіць у плюс.

Тавараў на €30 тысяч: як беларус прадае сувеніры ў цэнтры Вільні

Пару гадоў таму ў Вільні Зміцер і Вольга Фурманавы адкрылі беларускую краму хэнд-мэйд тавараў KROPKA. Яны паспяваюць не толькі весці бізнес, але і ўтрымліваць творчую прастору, дзе ўжо прайшло да дзвюх соцень імпрэзаў.

«На пачатку XX стагоддзя Скарыну ведалі толькі гісторыкі». Як ініцыятыва MALDZIS вяртае беларусам страчаных герояў

Былы дыпламат і сузаснавальнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч расказаў пра невядомага Скарыну, 150 тысяч слуцкіх паясоў, беларускіх мецэнатаў і топ-3 беларускіх скарбаў.

«Вялікі гонар — быць проста барам каля дома»: Глеб з «Кармы» пра факапы, палітыку і новы бізнес

Karma Crew — вядомае тусовачнае беларускае месца ў Варшаве. Саўладальнік установы Глеб Кавалёў жартам называе яго «барам у дзірцы пад мостам». Ужо пяты год сюды прыходзяць турысты і эмігранты розных узростаў і прафесій — каб паразмаўляць і выпіць піва, таннага ці дарагога.

«Бабуліна гарышча», куды можна ўцячы і схавацца ад жыццёвых праблем: як беларуска за свае грошы развівае культурную прастору ў Варшаве

«Справы» паразмаўлялі з заснавальніцай і ідэйнай натхняльніцай культурнай прасторы МІТ Таццянай Макарэвіч, якая пасля Мінска паспела пажыць у Кіеве, а цяпер уладкавалася ў Варшаве. Даведаліся, хто ходзіць у МІТ па культуру, а хто па рэдкую гарбату, і ці можна наогул выжыць у эміграцыі, маючы сацыяльны бізнес.

«OpenAI загаварыў па-беларуску нібы п’яны амерыканскі турыст». Як беларусы вучаць нейрасеткі размаўляць правільна

Стваральнік праекта TuteishyGPT расказаў пра тое, чаму цяжка навучыць штучны інтэлект натуральнаму гучанню беларускай мовы і чаму сусветныя распрацоўшчыкі ШІ недастаткова надаюць гэтаму ўвагі.