Эксклюзіўныя матэрыялы

«Кожны, хто адчувае сябе грамадзянінам Беларусі, мусіць удзельнічаць у беларускіх справах»: €20 тысяч сабралі магістраты на фінансаванне цікавых праектаў

Сто чалавек штомесяц скідваюцца па $10 — і ўжо маюць тысячу, за якую можна наняць спецыяліста для рэалізацыі патрэбных супольнасці ідэй. З такой простай арыфметыкі пачалася гісторыя «Беларускіх магістратаў» — праекта, які аб’ядноўвае беларусаў вакол супольнага фінансавання кнігавыдання, адукацыі і медыя.

«Каб прагарэць, трэба вельмі-вельмі пастарацца»: як беларускія журналісты рыхтуюцца адкрыць бар «Рэдакцыя»

Галоўны рэдактар беларускага медыя Reform.news Фёдар Паўлючэнка цяжка ўздыхае, калі чуе пытанне пра адкрыццё бара «Рэдакцыя». Ён ужо некалькі месяцаў гатовы прымаць гасцей, але чыноўніца з санстанцыі патрабуе, каб каля барнай стойкі абавязкова была шафка. А інспектару-электрыку не спадабаліся колеры, якімі ў дакументацыі пазначаныя люстры.

«Хачу, каб мае ўпрыгажэнні былі даступнымі для беларусаў». Стваральніца брэнда PAWA расказала пра складаныя дылемы бізнесу ў эміграцыі

Па адукацыі Лера банкаўскі супрацоўнік. Да ад’езду з радзімы працавала ў рэкламным агенцтве. У Польшчы зацікавілася дрэваапрацоўкай і пачала рабіць аксесуары з беларускім арнаментам пад брэндам PAWA. Потым да дрэва дадаўся метал і нават гіпс, а па завушніцах, кулонах і брошках аўтарства Валерыі можна на вуліцах пазнаць беларусаў.

«Свабода фрылансу — вялікая ілюзія». Беларус расказаў, як працаваў на здымках кіно з бюджэтам у $200 млн

Андрэй Славінскі паспеў шмат чаго зняць да эміграцыі ў Польшчу і пасля яе: паўдзельнічаў у здымках галівудскага блокбастара, стварыў серыю відэа для YouTube-праекта «Пукст на поўначы».

«Прэзідэнт Караль Наўроцкі здзівіўся, што нейкія беларускія хлопцы вядуць па-беларуску падкаст пра польскую палітыку»

Беларусы Максім і Кірыл ужо больш за два гады запісваюць відэападкаст пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы». У выпусках яны расказваюць пра механізмы і цікавосткі палітычнай сістэмы Польшчы, каб беларусы-эмігранты маглі лепш зразумець краіну, у якую пераехалі.

2 млн праглядаў і 340 тысяч малюнкаў рыб: беларус зрабіў віртуальны акварыум для сваіх дзяцей, але праект нечакана стаў папулярным

Распрацоўшчык Мікалай Замоцін усяго за пару вечароў пад фільм на фоне стварыў для сваіх дзяцей інтэрактыўную гульню-акварыум. Відэа пра праект набрала мільёны праглядаў у сацсетках, а самі віртуальныя рыбы стападабаліся сотням тысяч карыстальнікаў па ўсім свеце.

«Калі ў цябе малы бізнес — ты працуеш за ўсіх». Як беларуска Дар’я Цыбульская развівае хэнд-мэйд-праект Brusnika ў Нідэрландах

Беларуска Дар'я Цыбульская вядомая як вакалістка фолк-групы UNIA. Але ў Нідэрландах яна займаецца не толькі музыкай. Тут Дар'я развівае ўласны хэнд-мэйд-праект Brusnika — вырабляе сашэ з аліўкавага воску, соевыя свечкі ў гіпсавых падсвечніках і тэматычныя сезонныя калекцыі.

«Пілотка — не абавязкова пра сцюардэсу». Як беларуска развівае капялюшны брэнд у Варшаве

Валянціна Плыткевіч — капялюшніца. Калі яна ідзе па вуліцы ў чырвонай шляпцы ўласнай вытворчасці — людзі азіраюцца ўслед ці падыходзяць, знаёмяцца і замаўляюць сабе выраб яе брэнда Valiumhats.

«Душэўныя пельмешкі» і не толькі. Як беларуска гатуе ў Варшаве замарожаныя паўфабрыкаты

Таццяна Тарасевіч гатуе і прадае замарожаныя нарыхтоўкі — пельмені, бліны, катлеты, сырнікі пад брэндам «Душэўныя пельмешкі». Справу пачала яшчэ ў Беларусі, а пасля эміграцыі — аднавіла ў Варшаве. Спачатку працавала на ўласнай кухні, а потым знайшла асобнае памяшканне.