творчасць

«Тры кроплі» ў мора беларускасці. Наталка Хвоя збірае сродкі на выданне кнігі

Беларуская паэтка і мастачка Наталка Хвоя (Наталля Бордак) збірае сродкі на публікацыю паэтычнага зборніка «Тры кроплі», які плануе выдаць RozUM Media напачатку верасня. Меркаваны наклад — 200 асобнікаў.

«Калі прадаў карціну за $5 тысяч, то для сям’і гэта было свята». Як беларускі мастак абраў творчасць замест працы ў ІТ

Персанальная выстава «На хвалях жыцця» беларускага мастака Антона Радзівонава адкрываецца 14 жніўня ў Музеі беларускай культуры ў польскай Гайнаўцы. Да пераезду ў Польшчу творца займаўся рэстаўрацыяй старадаўніх ікон у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, працаваў над гульнявымі персанажамі ў IT-сферы і нават меў уласную майстэрню ў Мінску.

«Мая кніга каштуе €20 — гэта шмат». Насця Рагатко расказала, колькі можа зарабіць на самвыдаце

Журналістка і спецыялістка па камунікацыях Насця Рагатко напісала і самастойна выдала кнігу «Насі з сабой» — іранічны аўтафікшн з апавяданнямі, «ад якіх захочацца жыць з прыняццем таго, хто ты і адкуль».

«Для мяне грошы пахнуць»: аўтар хіта «Стой, можна я з табой» AP$ENT расказаў, колькі можна зарабіць на музыцы

У часы пікавай папулярнасці песня «Можна я з табой» штомесяц набірала больш за 463 мільёны праглядаў на YouTube у відэа розных карыстальнікаў. Здавалася б, аўтар мог бы зарабляць на рэкламе і жыць у сваё задавальненне, але Арсеній Кісляк прынцыпова не ідзе ў сляпую камерцыю.

«Утрымліваць школу мне дапамагала праца ў стаматалогіі» — беларуска расказала, як вучыць дзяцей і дарослых музыцы ў Варшаве

Настаўніца музыкі Таццяна Галуза ў 2021 годзе разам з сям’ёй з’ехала з Беларусі — думала, што на месяц. Але месяц зацягнуўся на пяць гадоў. За гэты час Таццяна атрымала новую спецыяльнасць — стала гігіеністкай. А яшчэ — адкрыла ўласную TG Music & Voice Studio, дзе вучыцца каля 30 чалавек.