Навіны

Акцыі Epam упалі да мінімуму з 2018 года

Да закрыцця таргоў 27 красавіка акцыі EPAM каштавалі $116,31. Гэта мінімум з 30 кастрычніка 2018 года, калі каціроўкі падалі да $113,25. За апошні год акцыі EPAM патаннелі прыкладна на 27% — 28 красавіка 2025 года яны каштавалі каля $159. З пачатку 2026-га каштоўныя паперы кампаніі страцілі прыкладна 43% — на адкрыцці 2 студзеня яны каштавалі амаль $205.

У Польшчы спыніла дзейнасць беларускае іміграцыйнае агенцтва uMove

У першы год сваёй дзейнасці Qolabra/uMove аказала паслуг на больш чым 1,6 млн злотых. Але ў наступныя аб'ёмы рэзка скараціліся. У 2024 годзе выручка агенцтва склала крыху больш за 400 тыс. злотых пры крыху больш як 7 тыс. злотых прыбытку.

Бізнес на памяці: беларускім эмігрантам прапануюць паслугі па доглядзе магіл сваякоў

Праект MyMemory.live манетызуе патрэбу беларускіх эмігрантаў клапаціцца пра пакінутыя на радзіме магілы продкаў. Падрадчыкі праекта ў Беларусі займаюцца прыбіраннем месцаў пахавання, рэстаўруюць і ўсталёўваюць помнікі і агароджы, дапамагаюць з выбарам і вырабам помнікаў.

Ці заканчваецца «залатая эпоха» для беларускага бізнесу ў Польшчы?

Пасля выбуховага росту ў 2022 годзе, часткова пралангаванага дзякуючы IT-галіне ў 2023-м, у 2024-м дынаміка беларускага бізнесу на польскім рынку прыкметна запаволілася. Пасля заканчэння гэтага трохгоддзя па ўсіх прыкметах ён наблізіўся да столі, прынамсі, у сваім экстэнсіўным развіцці.

Беларус інвестуе ў нямецкі стартап грошы EBRD і IFC

Былы супрацоўнік TUT.BY Віталь Лапцёнак, які пабудаваў буйны венчурны бізнес ва Украіне, асвойвае атрыманыя летась рэсурсы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай фінансавай карпарацыі. Інвестыцыйная кампанія Flyer One Ventures, якой ён валодае са сваімі ўкраінскімі партнёрамі Аляксеем Ярмоленкам і Аленай Мажугай, у сакавіку папоўніла свой партфель берлінскім стартапам Tower.

Цімафей Акудовіч прапануе беларусам за 2 кубачка кавы падтрымаць адукацыйныя праекты для дзяцей

Аб запуску «Адукацыйнага магістрата» на сваёй старонцы ў Facebook аб’явіў Цімафей Акудовіч, беларускі гісторык і краязнаўца. Магістрат будзе падтрымліваць праекты, якія фармуюць беларускую ідэнтычнасць у беларускіх дзецях і адначасова развіваюць карысныя навыкі, якія дапамогуць ім быць паспяховымі ў сучасным свеце.