дызайн

«А зубра забраць не хочаце?» Беларус спрабуе зарабіць у Польшчы на арт-аб’ектах з металу

Філіп працаваў у Беларусі ў галіне прамысловай металаапрацоўкі — да 2020 года меў уласную вытворчасць. Цяпер беларус у Варшаве стварае незвычайныя скульптуры пад творчым псеўданімам Filip Swansky і спрабуе манетызаваць гэтую дзейнасць.

«За 5 гадоў ніводная дзяўчына не была задаволеная сваёй знешнасцю». Як беларуска развівае ўласны брэнд бялізны ў Польшчы

«Калі будзеш дрэнна вучыцца, то станеш швачкай-матарысткай», — цяпер з цеплынёй успамінае словы таты Дар'я Сідаркевіч, для якой гэта насамрэч стала прафесіяй мары. Але каб ажыццявіць гэтую мару, трэба было вывучыцца на бухгалтарку, пераехаць у іншую краіну і цалкам перакваліфікавацца.

«Птушкі не ведаюць межаў». Беларуска закрыла брэнд адзення ў Беларусі і зноў пабудавала яго ў эміграцыі

Брэнд Something Special быў папулярны ў Беларусі сваімі крэатыўнымі прынтамі і надпісамі. Але ў 2021 годзе яго фаўндарка Марына Кузняцова з’ехала з Беларусі, і вытворчасць закрылася. Рэінкарнацыя брэнда ў Польшчы была складанай, доўгай і дарагой.

Піксельны зубр і старадаўні «гаджэт»: як будзе выглядаць беларускі стэнд на Web Summit 2026 у Лісабоне

Крэатыўнае агенцтва Vondel Digital прадставіла абноўленую візуальную канцэпцыю прасторы беларускага стэнда Belarusians Worldwide на найбуйнейшай сусветнай тэхналагічнай канферэнцыі Web Summit 2026, якая пройдзе з 9 па 12 лістапада ў Лісабоне. У дызайне пераасэнсаваны традыцыйныя нацыянальныя матывы праз прызму лічбавай эпохі.

«Хачу, каб уладальніца ўпрыгожванняў з саломы адчувала сябе і фольк, і сэксі». Як беларуска развівае брэнд аксесуараў KANVA

Наста Васючэнка — дызайнерка адзення і аксесуараў, заснавальніца брэнду KANVA. Гэта яна прыдумала завушніцы з саломы і пярлін, якія носяць беларускія модніцы па ўсім свеце.

«Мы з мамай — маньячкі пражы». Беларуска з’ехала з Мінска ў Краснасельскі і запусціла брэнд вязанага адзення і аксесуараў

Таццяна Рышкель з дыпломам таваразнаўцы два гады працавала ў мінскім ЦУМе ў аддзеле жаночага адзення, потым 10 гадоў прадавала парфумерыю. Вывучылася на франтэнд-распрацоўшчыка, але ІТ-спецыялістам не стала — вырашыла з’ехаць з Мінска ў Краснасельскі і заняцца вязаннем. Разам з мамай…

З гаража да 1200 «квадратаў» вытворчасці: як беларусы стварылі мэблевую кампанію Shagal

Беларус Вадзім Хайко, заснавальнік мэблевай кампаніі Shagal.by, прайшоў класічны шлях прадпрымальніка: ад зборшчыка мэблі ў найме да ўладальніка буйной вытворчасці ў Мінску. Сёння вытворчасць, якую заснаваў беларус, займае амаль 1200 квадратных метраў, а над вырабам мэблі працуюць каля 30 чалавек, якія ствараюць складаныя інтэр’ерныя рашэнні — ад дзвярэй і кухняў да мяккай мэблі.

«Наймаць кватэру ў Варшаве на гэтыя грошы ўсё яшчэ немагчыма». Заснавальнікі Znivien расказалі, як зарабляюць на беларускіх прынтах

Беларусы Уладзімір Маляўка і Павал Дзяркач ужо пяты год развіваюць беларускі крэатыўны брэнд адзення Znivien. Спецыяльна для spravy.io Уладзімір расказаў пра тое, чаму цяпер ім прыходзіцца цалкам адмовіцца ад продажаў у Беларусі і чаму не атрымалася выйсці з крэатыўнымі прынтамі на антываенную расійскую аўдыторыю.

Дызайнерскія сукенкі па 400 еўра: як беларуска развівае slow-брэнд у Берліне

Алена Штайнке

У модным раёне Берліна Фрыдрыхсхайн кожная другая вітрына — дызайнерскі шоурум. У адной з гэтых вітрын вісіць белая футболка з вялікім чырвоным вокам з абрэзкаў тканіны. Цішотка з вокам — частка першай калекцыі беларускай дызайнеркі Алены Штайнке, якая развівае ў Берліне свой брэнд Alena Steinke.