Яшчэ адзін беларускі след у ШІ: ChatOn увайшоў у ТОП-10 генератыўных ШІ-аплікацый

У шэраг найбольш вядомых у свеце ШІ-сэрвісаў, заснаваных беларусамі, цяпер уваходзіць не толькі Perplexity, дзе сузаснавальнікам і CTO з'яўляецца ўраджэнец Гомеля Дзяніс Ярац, але і чат-бот ChatOn AI, запушчаны ў пачатку 2023 года беларускім бізнесоўцам Сяргеем Алісеенкам.







