«Пра чалавека, які амаль дайшоў да кропкі незвароту». Рэжысёрка Дар’я Каляда збірае €2500 на здымкі кліпа на новую песню Лявона Вольскага

Беларускі музыка Лявон Вольскі і рэжысёрка Дар'я Каляда запусцілі краўдфандынгавую кампанію для фінансавання здымак кліпа на новую песню «Пакідаем на потым». Агульны бюджэт праекта заяўлены ў памеры €2500, якія трэба сабраць да 15 кастрычніка.





