Гісторыі

«Чобаты» замест «кроксаў»: у Віцебску пачалі выпускаць аналаг вядомага брэнда абутку

Віцебская фабрыка «Чобат» у пачатку 2026 года запусціла ўласную вытворчасць лёгкага літога абутку сабо, разлічваючы пацясніць на рынку арыгінальныя Crocs і іх танныя аналагі, а таксама сфарміраваць у беларусаў новую культуру нашэння абутку.

«Утрымліваць школу мне дапамагала праца ў стаматалогіі» — беларуска расказала, як вучыць дзяцей і дарослых музыцы ў Варшаве

Настаўніца музыкі Таццяна Галуза ў 2021 годзе разам з сям’ёй з’ехала з Беларусі — думала, што на месяц. Але месяц зацягнуўся на пяць гадоў. За гэты час Таццяна атрымала новую спецыяльнасць — стала гігіеністкай. А яшчэ — адкрыла ўласную TG Music & Voice Studio, дзе вучыцца каля 30 чалавек.

Беларусы з Пінску адкрылі кафэ «Піна» ў Партугаліі і перадралі 14 тон бульбы ў эміграцыі

Трое пінчукоў — Яўген, Марфа і Аксана — пераехалі ў Партугалію і адкрылі ў Порту кафэ «Дом». А пасля «выпадкова» адкрылі ўжо другое беларускае кафэ ў партугальскім горадзе Матазіньюш.

«У Беларусі фатаграфія часта ўспрымаецца як хобі ці творчасць». Прафесійная фатографка расказала, як зарабляе ў Варшаве

Івэнт і партрэтная фатографка Вольга Шукайла расказала пра тое, як сысці са стабільнай стабільнай спакойнай працы з 10 да 18 у самазанятасць і колькі можа зарабляць прафесійны фатограф у Польшчы.

«Бар — гэта філасофія і матэматыка». Як беларускі White Crow знайшоў сваю нішу ў Варшаве і чаму гастранамія — гэта не пра ілюзіі

Сузаснавальнік White Crow Craft Beer&Kitchen Макс Бяляеў раскладае эканоміку гастрабізнесу: колькі можа каштаваць адкрыццё бара ў Варшаве і чаму рынак крафтавага піва ў Польшчы перажывае не найлепшыя часы.

«Да балансу ў жыцці я ішла 20 гадоў». Беларуска са спісу Forbes пра бізнес у эпоху ШІ і жанчын у IT

Любоў Пашкоўская разам з двума сузаснавальнікамі у 2013 годзе запусціла праект Red Rock Apps, які пазней пераўтварыўся ў кампанію Verv. Сёння беларуская айцішніца жыве на Кіпры, акрамя бізнесу выхоўвае дзвюх дачок і развівае грамадскі праект пра жаночае лідарства Lead.Learn.Love. Пра пошук балансу паміж жыццём і кар’ерай, асаблівасці прадпрымальніцтва ў эміграцыі і ролю штучнага інтэлекту Любоў Пашкоўская распавядае спецыяльна для spravy.io.

«Ручная вытворчасць шакаладу — гэта дорага». Беларуска робіць цукеркі пад брэндам MoNa

Настасся Марочкава паводле адукацыі інжынер-тэхнолаг вытворчасці прадукцыі і арганізацыі грамадскага харчавання, у Беларусі працавала кухарам і адміністратарам, а апошнія пяць гадоў развівае ўласную кандытарскую справу.

Беларуска робіць традыцыйныя лялькі: адна ёсць нават у прэзідэнта Польшчы

Вольга Пашковіч займаецца вырабам лялек-мотанак — іх замаўляюць кліенты з ЗША і Еўропы, а ў студзені 2026 года яе калядны анёл быў падараваны прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму на сустрэчы з беларускай дыяспарай.

Ва ўладальнікаў «Манчэстэр Юнайтэд» знайшліся беларускія карані

Больш за дваццаць гадоў таму амерыканскі бізнесмен Малкальм Глэйзер стаў уладальнікам аднаго з самых папулярных футбольных клубаў свету — «Манчэстэр Юнайтэд». Беларускія архівісты з аб’яднання «Скарб» знайшлі дакументы, якія пацвярджаюць беларускі след у сямейных каранях бізнесмена — яго бацька пераехаў у ЗША з Паставаў.

Беларуска сышла з ІТ, каб фатаграфаваць роды

Пасля 10 гадоў кар'еры ў IT беларуска Анастасія Галезнік кардынальна змяніла прафесійны шлях. Пасля нараджэння першага дзіцяці яна захапілася фатаграфіяй, а пазней адкрыла для сябе рэдкую нішу — здымку родаў.