Гісторыі

«Вырашыў стварыць брэнд з беларускім характарам»: беларус адкрыў барбешоп у Бялай-Падлясцы за 200 тысяч злотых

Павел Анушка з Пінску бізнесам пачаў займацца ў Беларусі яшчэ ў 2010 годзе. Некалькі разоў змяняў сферу дзейнасці, запускаючы новыя праекты ў залежнасці ад попыту на рынку. Але ў роднай краіне Паўлу не далі магчымасці спакойна працаваць, і ўжо больш за дзесяць гадоў мужчына жыве і зарабляе ў Польшчы.

Як выхадцы з Беларусі забудоўваюць Варшаву

Партфоліа польскай групы кампаній WLInvest, заснаванай беларускімі бізнесменамі, складаецца з 10 праектаў — як ужо рэалізаваных, так і тых, што яшчэ будуюцца, піша эканамічны журналіст Вадзім Сяховіч у сваім Telegram-канале.

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Ўроцлаве

Сцяпан Папоў, SP Club Wrocław

Чэмпіён свету па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў, уладальнік Кубка свету і міжнароднай узнагароды Fair Play Сцяпан Папоў выехаў з Беларусі ў 2021 годзе, каб «перазагрузіцца». Ён быў шчыра ўпэўнены: гэта часова. У эміграцыі чэмпіёну прыйшлося пачынаць з нуля: таксаваць, працаваць персанальным трэнерам і наноў шукаць глебу пад нагамі. Сёння Сцяпан развівае ўласны спартовы клуб SP Club Wrocław ва Ўроцлаве, які ўжо прыносіць прыбытак.

«Як пачалі адкрываць другую кавярню ў Варшаве, то ружовыя акуляры давялося зняць»

У Варшаве ўжо чатыры гады працуе беларуская кавярня Kakao — у яе заснавальніка Яўгена Скрабутана атрымалася зрабіць утульнае месца, дзе можна не толькі выпіць добрай кавы, але і з’есці медавік або пакаштаваць арэшкаў са згушчонкай, якія таксама робяць беларусы.

Шматдзетная маці з Гродна ператварыла гістарычны будынак у арт-гатэль

У 2019 годзе юрыстка Гродзенскага аблвыканкама Алена Пракаповіч зразумела, што выгарэла на працы. І звольнілася, каб прысвяціць сябе дому і траім дзецям. Але замест спакойнага жыцця хатняй гаспадыні Алена знайшла сябе ў цалкам новай сферы — сёння яна валодае адзіным у Гродне апарт-гатэлем «У Грушы» з прыстаўкай «арт», а таксама невялікім кафэ.

Чым займаецца беларускі бізнес на польскім Падляшшы?

Паводле звестак Centralny Ośrodek Informacji Gospodarczych, на канец 2024 года ў Падляскім ваяводстве было зарэгістравана 840 кампаній з беларускім капіталам — гэта 11,18% ад агульнай колькасці беларускіх кампаній у Польшчы, піша журналіст Вадзім Сеховіч у сваім Telegram-канале.