HoReCa

«Падпіска акупіцца, калі дзякуючы Staaamp вернецца хаця б адзін пастаянны госць». Беларусы запусцілі ў Польшчы дадатак для павышэння лаяльнасці кліентаў

Павел Вараўка разам з сябрам Мікітам ужо некалькі гадоў распрацоўвае дадатак Staaamp для польскага рынку. З яго дапамогай кліенты ўстаноў могуць збіраць пячаткі за візіты і атрымліваць бонусы, а бізнесы — знаходзіць лаяльных гасцей.

«Польскі бізнес з беларускім знакам якасці». У Гданьску працуе фудтрак з кебабамі, па якія прыязджала Ціханоўская

Люба і Антон родам з Гродзенскага раёна. Пазнаёміліся ў Гданьску, калі працавалі ў беларускай кавярні: Антон — кухарам, Люба — афіцыянткай. З часам вырашылі працаваць на сябе, купілі фудтрак і сталі рабіць шаурму пад брэндам Kolejny kebab. І да іх нават аднойчы заязджала Святлана Ціханоўская.

«А мы вас па вусах пазналі». Як у цэнтры Варшавы працуе кафэ, дзе лепяць беларускія пельмені

Іван Галкоўскі і Марыя разам адкрылі ў Варшаве кафэ Jedna miłość, дзе Іван — аўтар рэцэптаў, а Марыя — прадавец, адміністратар, маркетолаг і муза. У кафэ можна купіць чабурэкі, пельмені, сырнікі, боршч — адным словам, усё тое, што Іван марыў прадаваць у Іспаніі.

Дранікі з варэннем і слёзы над баршчом: як працуе беларускае кафэ ва Уроцлаве

Чатыры гады таму ва Уроцлаве з'явілася кафэ «Шэры Заяц», якое стала прытулкам для беларусаў з усяго свету. Уладальнікі кафэ Таццяна і Алег расказалі пра слёзы над баршчом, сацыяфобаў, салодкія дранікі і скаргі канкурэнтаў.

«Уклалі $300 тысяч толькі ў адкрыццё». Станіслаў Батурчык расказаў пра рэлакацыю BurgerLab з Мінска ў Варшаву

Уладальнік BurgerLab Станіслаў Батурчык расказаў пра тое, чаму давялося цалкам перагледзець меню, як падатковая сістэма прымусіла скараціць штат і праз якія фінансавыя крызісы прайшла каманда, каб нарэшце выходзіць у плюс.

«Вялікі гонар — быць проста барам каля дома»: Глеб з «Кармы» пра факапы, палітыку і новы бізнес

Karma Crew — вядомае тусовачнае беларускае месца ў Варшаве. Саўладальнік установы Глеб Кавалёў жартам называе яго «барам у дзірцы пад мостам». Ужо пяты год сюды прыходзяць турысты і эмігранты розных узростаў і прафесій — каб паразмаўляць і выпіць піва, таннага ці дарагога.

Беларусы з Пінску адкрылі кафэ «Піна» ў Партугаліі і перадралі 14 тон бульбы ў эміграцыі

Трое пінчукоў — Яўген, Марфа і Аксана — пераехалі ў Партугалію і адкрылі ў Порту кафэ «Дом». А пасля «выпадкова» адкрылі ўжо другое беларускае кафэ ў партугальскім горадзе Матазіньюш.

«Бар — гэта філасофія і матэматыка». Як беларускі White Crow знайшоў сваю нішу ў Варшаве і чаму гастранамія — гэта не пра ілюзіі

Сузаснавальнік White Crow Craft Beer&Kitchen Макс Бяляеў раскладае эканоміку гастрабізнесу: колькі можа каштаваць адкрыццё бара ў Варшаве і чаму рынак крафтавага піва ў Польшчы перажывае не найлепшыя часы.