Польшча

«Можна пачынаць бізнес і з 2 тысяч злотых»: як беларуска робіць у Польшчы мерапрыемствы пад «Коўдрай»

Аляксандра пераехала з Беларусі ва Ўроцлаў у чэрвені 2021 года разам з мужам, двума катамі і вялікім досведам у івэнт-індустрыі. Нейкі час атрымлівалася падтрымліваць сувязь з мінулымі кліентамі і працаваць дыстанцыйна, але ў 2022 годзе івэнт-менеджарка вырашыла пачаць рабіць мерапрыемствы ў Польшчы.

«Сабралі як LEGO за 12 гадзін». Беларусы ў Польшчы будуюць лазні для палякаў

Беларусы Сяргей Гунь і Аляксандр Бабіч у Польшчы збіраюць драўляныя лазні з гатовых камплектаў. Нядаўна майстры апублікавалі ў Facebook відэа, у якім паказалі зборку адной з канструкцый усяго за 12 гадзін.

«Калі вы гатовыя, што кнігі страцяць для вас магію, можаце адкрываць кнігарню». Інтэрв’ю з заснавальніцай «Букіністкі»

Алена Карпава, кнігарня «Букіністка»

Алена Карпава адкрыла кнігарню «Букіністка» ў Варшаве ў 2024 годзе разам з бізнес-партнёркай Уладай. За гэты час крама пачала прадаваць беларускую літаратуру, змяніла лакацыю і нават запусціла выдавецтва. «Справы» пагаварылі з Аленай пра тое, як ідэя прадаць уласныя кнігі вырасла ў краму і як гэта — весці кніжны бізнес у Польшчы.

«Вырашыў стварыць брэнд з беларускім характарам»: беларус адкрыў барбешоп у Бялай-Падлясцы за 200 тысяч злотых

Павел Анушка з Пінску бізнесам пачаў займацца ў Беларусі яшчэ ў 2010 годзе. Некалькі разоў змяняў сферу дзейнасці, запускаючы новыя праекты ў залежнасці ад попыту на рынку. Але ў роднай краіне Паўлу не далі магчымасці спакойна працаваць, і ўжо больш за дзесяць гадоў мужчына жыве і зарабляе ў Польшчы.

«Сказалі, што не хочуць нас тут бачыць». Варшаўская фотастудыя Koska вымушана шукае новую лакацыю

Фотастудыя Koska, заснаваная беларусамі Аленай Гаўрыленкай і Эльшадам Акберавым у Варшаве, вымушана шукаць новае памяшканне і пакуль часова прыпыніла дзейнасць. Koska з'явілася ў 2022 годзе, і гэта была адна з першых руска-, украінска- і беларускамоўных фотастудый у Варшаве.

Беларускі бізнесмен набыў найбуйнейшы газавы тэрмінал на польска-расійскай мяжы

Польскі трэйдар прапану Аляксандр Івановіч, які мае пашпарты Беларусі і Польшчы, стаў уладальнікам газавага тэрмінала Glob-Terminal у раёне памежнага пераходу Бранева на польска-расійскай мяжы.

Як выхадцы з Беларусі забудоўваюць Варшаву

Партфоліа польскай групы кампаній WLInvest, заснаванай беларускімі бізнесменамі, складаецца з 10 праектаў — як ужо рэалізаваных, так і тых, што яшчэ будуюцца, піша эканамічны журналіст Вадзім Сяховіч у сваім Telegram-канале.

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Ўроцлаве

Сцяпан Папоў, SP Club Wrocław

Чэмпіён свету па самба, пераможца Еўрапейскіх гульняў, уладальнік Кубка свету і міжнароднай узнагароды Fair Play Сцяпан Папоў выехаў з Беларусі ў 2021 годзе, каб «перазагрузіцца». Ён быў шчыра ўпэўнены: гэта часова. У эміграцыі чэмпіёну прыйшлося пачынаць з нуля: таксаваць, працаваць персанальным трэнерам і наноў шукаць глебу пад нагамі. Сёння Сцяпан развівае ўласны спартовы клуб SP Club Wrocław ва Ўроцлаве, які ўжо прыносіць прыбытак.