Польшча

«Як пачалі адкрываць другую кавярню ў Варшаве, то ружовыя акуляры давялося зняць»

У Варшаве ўжо чатыры гады працуе беларуская кавярня Kakao — у яе заснавальніка Яўгена Скрабутана атрымалася зрабіць утульнае месца, дзе можна не толькі выпіць добрай кавы, але і з’есці медавік або пакаштаваць арэшкаў са згушчонкай, якія таксама робяць беларусы.

Чым займаецца беларускі бізнес на польскім Падляшшы?

Паводле звестак Centralny Ośrodek Informacji Gospodarczych, на канец 2024 года ў Падляскім ваяводстве было зарэгістравана 840 кампаній з беларускім капіталам — гэта 11,18% ад агульнай колькасці беларускіх кампаній у Польшчы, піша журналіст Вадзім Сеховіч у сваім Telegram-канале.

У Польшчы спыніла дзейнасць беларускае іміграцыйнае агенцтва uMove

У першы год сваёй дзейнасці Qolabra/uMove аказала паслуг на больш чым 1,6 млн злотых. Але ў наступныя аб'ёмы рэзка скараціліся. У 2024 годзе выручка агенцтва склала крыху больш за 400 тыс. злотых пры крыху больш як 7 тыс. злотых прыбытку.

«Спачатку даводзілася працаваць па 14–16 гадзін на суткі». Як беларус адкрыў сетку аўташкол у Польшчы

Дзяніс 25 гадоў працаваў у Беларусі ў сферы аўтазапчастак, а калі пераехаў у Польшчу ў 2017 годзе, то змяніў шмат прафесій: вадзіў фуры і аўтобусы, будаваў варшаўскае метро. А потым заснаваў Denis Drive — сетку аўташкол, якая сёння працуе ў Варшаве, Уроцлаве, Гдыні і Беластоку.

Ці заканчваецца «залатая эпоха» для беларускага бізнесу ў Польшчы?

Пасля выбуховага росту ў 2022 годзе, часткова пралангаванага дзякуючы IT-галіне ў 2023-м, у 2024-м дынаміка беларускага бізнесу на польскім рынку прыкметна запаволілася. Пасля заканчэння гэтага трохгоддзя па ўсіх прыкметах ён наблізіўся да столі, прынамсі, у сваім экстэнсіўным развіцці.