Польшча

«Польскі бізнес з беларускім знакам якасці». У Гданьску працуе фудтрак з кебабамі, па якія прыязджала Ціханоўская

Люба і Антон родам з Гродзенскага раёна. Пазнаёміліся ў Гданьску, калі працавалі ў беларускай кавярні: Антон — кухарам, Люба — афіцыянткай. З часам вырашылі працаваць на сябе, купілі фудтрак і сталі рабіць шаурму пад брэндам Kolejny kebab. І да іх нават аднойчы заязджала Святлана Ціханоўская.

«Усё магчыма, калі гэтага па-сапраўднаму хочаш». Беларуска кінула стабільную працу і пачала праводзіць музычныя вечары ў Варшаве

Аляксандра Касяновіч, івэнт-прадзюсерка і рэжысёрка, два гады таму вырашыла сысці з працы, каб рэалізаваць мару — адкрыць прастору для таленавітых людзей. Без каманды вясной 2026 года яна запусціла праект «Гасцёўня» — музычныя імерсіўныя вечары ў Варшаве. Ужо адбылося два івэнты, дзе прагучала аўтарская прафесійная музыка і асабістыя гісторыі артыстаў па тэме вечароў, а госці не толькі ўдзельнічалі, але і частаваліся хатнім хлебам, які выпякае Аляксандра.

«Я ніколі ў жыцці столькі не працаваў». Як паспяховы андэграўндны музыка Tobikz стаў кур’ерам на «карчы» ў Гдыні

Калі ў канцы 2010-х вы наведвалі івенты «Цемра» ці тусоўкі ў ОК16, то напэўна ведаеце гэтае імя. Тэхна-прадзюсар Tobikz выпускаўся на еўрапейскіх лэйблах накшталт Finder і Wicked Waves і дзяліў студыі з нямецкімі і ўкраінскімі артыстамі. Але цяпер яго рэальнасць іншая: пасля ўкраінскага Майдана 2014 года, беларускіх пратэстаў і пераезду ў Польшчу ён праводзіць па 14–16 гадзін за рулём «карча», развозячы замовы па Гдыні і яе аколіцах.

«Бізнес не чуе моўнага акцэнту, бо лічыць грошы». Беларус адкрыў бухгалтарскае бюро ў Варшаве і ратуе бізнесоўцаў ад штрафаў

Андрэй Дашкевіч штодня працуе з кейсамі прадпрымальнікаў-эмігрантаў у Польшчы — як уладальнік і галоўны бухгалтар варшаўскай кампаніі W12.pl. Бюро адкрылася ў 2022 годзе, а сёння каманда з 11 спецыялістаў абслугоўвае больш за 120 бізнесаў.

$20 тысяч на школу і $10 тысяч на першы падручнік: як беларуска заснавала моўную школу Polish for Belarus

Алёна Смаляк, заснавальніца і кіраўніца моўнай школы Polish for Belarus, пачынала свой бізнес, даслоўна, з пакоя ў інтэрнаце. А зараз у яе школе вучыцца больш за тысячу студэнтаў, працуе каля 50 супрацоўнікаў, а за дзесяць гадоў існавання курсы Polish for Belarus скончылі больш за 10 тысяч чалавек.

«Хачу, каб уладальніца ўпрыгожванняў з саломы адчувала сябе і фольк, і сэксі». Як беларуска развівае брэнд аксесуараў KANVA

Наста Васючэнка — дызайнерка адзення і аксесуараў, заснавальніца брэнду KANVA. Гэта яна прыдумала завушніцы з саломы і пярлін, якія носяць беларускія модніцы па ўсім свеце.

«Беларусы часта баяцца займацца ёгай». Экс-эканамістка стварыла ва Уроцлаве школу глыбокай класічнай ёгі

Беларусы Уроцлава, якія хоць нешта чулі пра ёгу, стоадсоткава ведаюць «рудую выкладчыцу, якая праводзіць заняткі для беларусаў». Пра тое, ці можна жыць за кошт ёгі, распавядае Таццяна, настаўніца студыі Drzewo Życia.

«А мы вас па вусах пазналі». Як у цэнтры Варшавы працуе кафэ, дзе лепяць беларускія пельмені

Іван Галкоўскі і Марыя разам адкрылі ў Варшаве кафэ Jedna miłość, дзе Іван — аўтар рэцэптаў, а Марыя — прадавец, адміністратар, маркетолаг і муза. У кафэ можна купіць чабурэкі, пельмені, сырнікі, боршч — адным словам, усё тое, што Іван марыў прадаваць у Іспаніі.

«Плаціць менш, бо гэта  беларусы — кепскі падыход». Заснавальнік Krok Films Production расказаў, што здымае ў Варшаве

Георгій Бізюк паміж пастаяннымі падарожжамі здымае канцэрты ды кліпы — Krok Films Production ён заснаваў у Мінску восем гадоў таму, а пасля паспеў пажыць у Грузіі і Індыі, але канчаткова абаснаваўся толькі ў Варшаве, дзе і працягнуў жыць ягоны праект.

«Тры кроплі» ў мора беларускасці. Наталка Хвоя збірае сродкі на выданне кнігі

Беларуская паэтка і мастачка Наталка Хвоя (Наталля Бордак) збірае сродкі на публікацыю паэтычнага зборніка «Тры кроплі», які плануе выдаць RozUM Media напачатку верасня. Меркаваны наклад — 200 асобнікаў.